Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Лідзе ёсць аддзяленне банка з нацыянальным каларытам

У Лідзе ёсць аддзяленне банка з нацыянальным каларытам

7 лютага 2024, 19:45 Грамадства 76
У Лідзе ёсць аддзяленне банка з нацыянальным каларытам

Арнамент з блакітных васількоў можа ўпрыгожваць не толькі беларускія нацыянальныя строі, але і… форму банкаўскіх работнікаў. Спецыялісты аперацыйнай службы ЦБП №413 ААТ “ААБ Беларусбанк” у Лідзе зараз абслугоўваюць кліентаў у стылізаваным пад нацыянальныя касцюмы адзенні.

 Дарэчы, змяніўся не толькі знешні выгляд офісных работнікаў, але і дызайн самога цэнтра банкаўскіх паслуг: сцены размешчанага па вуліцы Савецкай аддзялення ўпрыгожваюць этнароспісы. У адной зале “пасяліўся” сімвал ураджайнасці Ярыла, у другой – дачка Сонца Зара.

– Мы вельмі радыя таму, што наша аддзяленне набыло нацыянальны каларыт і стала другім такім аддзяленнем у Гарадзенскай вобласці. Унікальны этнапраект, прымеркаваны да 100-годдзя “Беларусбанка”, адлюстроў-вае непарыўную сувязь гісторыі краіны і фінансавай установы. Мастацкі роспіс не толькі зрабіў эксклюзіўным офіснае памяшканне, але і ўпрыгожыў наш цудоўны горад. Пераўтварэнні прыйшліся даспадобы і нашым кліентам, якія па заслугах ацанілі нацыянальны каларыт і дзякуюць за стварэнне незвычайнай атмасферы ў этнічным стылі, – адзначае Таццяна Сухоцкая, намеснік дырэктара ЦБП №413 ААТ “ААБ Беларусбанк”.

Лілея Лапшына, lidanews.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2817
Беларускіх Праведнікаў народаў свету ўвекавечаць помнікам
Грамадства

Беларускіх Праведнікаў народаў свету ўвекавечаць помнікам

21 лістапада 2018, 14:1517
Далучайцеся да нас