Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прэзентацыя кнігі Аляксандра Мацулевіча “Бронзавы Гедымін: лідскія рыфмаваныя мініяцюры”

Прэзентацыя кнігі Аляксандра Мацулевіча “Бронзавы Гедымін: лідскія рыфмаваныя мініяцюры”

3 лютага 2024, 17:33 Выданні, літаратура 45
Прэзентацыя кнігі Аляксандра Мацулевіча “Бронзавы Гедымін: лідскія рыфмаваныя мініяцюры”

На сустрэчы літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры “Лідскай газеце” 24 студзеня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла прэзентацыя кнігі Аляксандра Іосіфавіча Мацулевіча “Бронзавы Гедымін: лідскія рыфмаваныя мініяцюры”. На вечар памяці паэта і журналіста прыйшлі сваякі, сябры, пісьменнікі і паэты, усе тыя, хто яго добра ведаў і шанаваў. Успаміналі таленавітага журналіста яго калегі: Кацярына Серафіновіч, Станіслаў Суднік, Алена Несцерава, Ганна Гайдукевіч, Уладзімір Каспяровіч.

dav

dav

Першы раздзел кнігі – свайго роду вершаваны летапіс (далёка не поўны) падзей 1941-1945 гадоў на Лідчыне. Тут адлюстраваны і акупацыя немцамі Лідскага краю, і масавае знішчэнне акупантамі мірнага насельніцтва, і падпольны ды партызанскі рух, і доўгачаканае вызваленне Ліды, і некаторыя больш познія падзеі. Асаблівасцю выдання стала наяўнасць некалькіх вершаў для дзяцей, у тым ліку “Беларуская азбука” – першы вопыт паэта стварэння вершаванай азбукі для дзяцей. Хочацца адзначыць, што ў кнізе аўтар шырока выкарыстаў жанр прыпеўкі – прыпеўкі чытач знойдзе і ў першым, і ў другім раздзелах, і сярод вершаў для дзяцей. Пасля кожнага верша ў кнізе пазначаны год напісання, чаго не было ў папярэдніх зборніках.

“Бронзавы Гедымін: лідскія рыфмаваныя мініяцюры” – апошняе пасланне нам – жывым, нашым дзецям і нашым унукам пра цудоўны горад Ліду. Тыраж кнігі невялікі, усяго 120 асобнікаў, таму кніга вельмі каштоўная для ўсіх тых, хто ведаў Аляксандра Мацулевіча.

Прэзентацыя прайшла ў светлай і добрай атмасферы ўспамінаў пра выдатнага чалавека, паэта, журналіста Аляксандра Іосіфавіча Мацулевіча з пажаданнямі яго кнізе добрых удзячных чытачоў.

Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага

маркетынгу ДУК “Лідская раённая

бібліятэка імя Янкі Купалы”

                  Кацярына Сандакова.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Далучайцеся да нас