Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Нацыянальная музыка як аб’ект захаплення і навуковага даследавання

Нацыянальная музыка як аб’ект захаплення і навуковага даследавання

3 лютага 2024, 17:59 Культура 43
Нацыянальная музыка як аб’ект захаплення і навуковага даследавання

Працягваецца цыкл лекцый-канцэртаў, якія праводзіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры пад кіраўніцтвам Галіны Паўлаўны Цмыг з мэтай папулярызацыі беларускай музычнай спадчыны.

 Канцэрт 25 студзеня стаў апошнім акордам Калядных святак, на ім прагучалі духоўныя спевы і народныя канты.

– Інструментальная, харавая, сольная беларуская музыка знаходзіцца ў цэнтры ўвагі капэлы і з’яўляецца аб’ектам мастацтвазнаўчага даследавання і выканання, – засведчыла кіраўніца калетыву Галіна Цмыг.

Падчас канцэрту прагучалі творы Людмілы Жукавай, Андрэя Саўрыцкага, Алега Глямбіцкага, Кацярыны Гігевіч і іншых сучасных беларускіх кампазітараў.

Слухачоў узрадавалі спевы “Вяснавое шчабятанне”, “Ледзь дыхнула вясна”, а таксама песня на словы Нэлі Тулупавай – “Чараўніца”.

Велічна і ўрачыста прагучала ў выкананні капэлы песня Нестара Сакалоўскага “Нёман” на словы А. Астрэйкі.

Маргарыта Кучук выканала арыю з беларускай оперы “Калючая ружа” Юрыя Семянякі, якая гучала ў 60-тыя гады ў Вялікім оперным тэатры ў Менску.

Падчас канцэрту-лекцыі Галіна Паўлаўна Цмыг нагадала пра лёс беларускай паэткі Нэлі Тулупавай (1938 – 2001).

Музыку на яе вершы пісалі кампазітары: Ю. Семяняка, Б. Фёдараў, І. Кузняцоў, І. Лучанок, Э. Ханок, Э. Зарыцкі, А. Канстанцінава, Н. Мікуліч, В. Сярых, Ул. Буднік, Ул. Прохараў, Ул. Кур’ян, В. Макеева, Л. Шурман, Г. Гарэлава, В. Кузняцоў.

Яе паэзія вызначалася патрыятычнасцю, эмацыйнасцю, песеннасцю.

Абпаленае вайной дзяцінства было не з лёгкіх, а сталае жыццё пачыналася з навучання самай гуманнай на зямлі прафесіі медыка.  У 1955 годзе Нэлі Тулупава скончыла Гомельскае медыцынскае вучылішча, працавала фельчарам і акушэркай у медыцынскіх установах Віцебшчыны, дыктарам Віцеб-скага абласнога тэлебачання. У 1969 годзе яна скончыла завочнае аддзяленне факу-льтэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1962 годзе пераехала ў Горкі Магілёўскай вобласці, дзе працавала інструктарам РДК, медсястрой у бальніцы.

Нэлі Тулупава працавала рэдактарам газеты “Советский студент” Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1974-1978 гадах яна была загадчыкам рэпертуарнага аддзела Белдзяржфілармоніі, у 1979-1988 гадах – старшым рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”. З 1990 года яна працавала загадчыкам аддзела літаратуры часопіса “Вожык”.

У канцы зямнога шляху беларуская паэтэса прыняла пострыг ў манастыры пад імем Неаніла.

Святочны канцэрт у Нацыянальнай бібліятэцы  падрыхтавалі капельмайстар Святаслаў Рачэўскі, хор-майстар – Жанна Філіповіч. Кіраўніца музычнага калектыва  паведаміла аб тым, што рыхтуецца да выпуску ў красавіку спецыяльнае выданне, прысвечанае беларускай нацыянальнай музыцы, куды ўвойдуць нотныя тэксты, якія вывучалі супрацоўнікі капэлы, і каментары да іх.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2817
Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў
Грамадства

Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў

21 снежня 2018, 12:0016
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Далучайцеся да нас