Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Лідскі замак у 2023 годзе наведалі больш за 103 тысячы турыстаў

Лідскі замак у 2023 годзе наведалі больш за 103 тысячы турыстаў

3 лютага 2024, 17:42 Спорт 55
Лідскі замак у 2023 годзе наведалі больш за 103 тысячы турыстаў

Лідскі замак – унікальны помнік архітэктуры XIV стагоддзя, які заўсёды адчынены для наведвання. Толькі за мінулы год замак наведалі больш за 103 тысячы чалавек. Было праведзена больш за дзве тысячы экскурсій.

– Супрацоўнікі музея ўвесь час знаходзяцца ў пошуку інавацыйных і нетрадыцыйных формаў працы. Так, намі распрацаваны новы квэст для школьнікаў “Артэфакт”, які накіраваны на развіццё ў навучэнцаў уменняў і навыкаў у навукова-даследчай дзейнасці, запланаваны майстар-класы па размалёўцы драўлянай нарыхтоўкі ў форме Лідскага замка для дзетак з абмежаванымі магчымасцямі. Сёлета ў нас таксама стартуе інклюзіўны праект “Лідскі замак для ўсіх і кожнага”. Мы хочам зрабіць замак даступным для ўсіх, хто жадае дакрануцца да гісторыі, – адзначыла загадчыца экспазіцыйна-выстаўнага аддзела Лідскага гістарычна-мастацкага музея Ганна Некрашэвіч.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Незабыўны Альберт Паўловіч
літаратура

Незабыўны Альберт Паўловіч

21 лістапада 2025, 13:3820
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0919
ЦВК зьняў забарону на здыманьне фота на выбарчых участках
Грамадства

ЦВК зьняў забарону на здыманьне фота на выбарчых участках

8 жніўня 2019, 16:1318
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
Далучайцеся да нас