Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў: любіць Бога і бліжняга

Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў: любіць Бога і бліжняга

23 студзеня 2024, 22:30 Грамадства 40
Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў: любіць Бога і бліжняга

18 студзеня ў Касцёле распачаўся Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў. Пра гэта на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла напярэдадні ў Ватыкане, нагадаў Папа Францішак.

Як паведамляе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, сёлетні Тыдзень малітваў аб адзінстве хрыс-ціянаў прысвечаны тэме: “Любі Пана Бога твайго і любі бліжняга свайго, як самога сябе”.

– Я заклікаю вас маліцца, каб хрысціяне дасягнулі поўнага адзінства і аднадушна сведчылі любоў да ўсіх, асабліва да самых уразлівых,- заахвоціў вернікаў Папа Францішак.

Каталіцкі Касцёл удзельнічае ў штогадовай ініцыя-тыве Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў ужо больш за пяцьдзясят гадоў. Хрысціянскія цэрквы і супольнасці праводзяць яго кожны год з 18 па 24 студзеня.

Сёлета матэрыялы для правядзення Тыдня падрых-тавала экуменічная група з Буркіна-Фасо разам з мясцовай супольнасцю Chemin Neuf – “Новы шлях”.

Сёлета хрысціянская меншасць Буркіна-Фасо “пе-ражывае вельмі складаную сітуацыю пераследу і гвал-ту”, – адзначыў супрацоўнік Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству ксёндз Хуан Усма Гомэс.

У гэты час таксама ў дыяцэзіях Касцёла на Беларусі традыцыйна адбываюцца экуменічныя набажэнствы з удзелам прадстаўнікоў традыцыйных хрысціянскіх вера-вызнанняў нашай краіны.

Паводле: Vatican News / Catholic.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2817
Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў
Грамадства

Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў

21 снежня 2018, 12:0016
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Далучайцеся да нас