Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Стагоддзе Алеся Савіцкага

Стагоддзе Алеся Савіцкага

10 студзеня 2024, 21:41 літаратура 59
Стагоддзе Алеся Савіцкага

Пра стагоддзе з дня нараджэння свайго мужа, беларускага пісьменніка Алеся Савіцкага, нагадвае яго 89-гадовая ўдава Людміла Барысаўна Савіцкая, былы дзіцячы кардыёхі-рург. 54 гады пражыла яна разам з Алесем Ануфрыевічам, і да гэтага часу яна беражліва захоўвае ўсе ягоныя лісты і рукапісы.

Успамінае, як яна, маладзенькая доктарка-хірург Людачка Сакалова, якая адважылася паехаць працаваць па размяркаванні ў Сібір, пазнаёмілася на вяселлі сяброў з беларускім героем – былым партызанам, аспірантам Маскоўскага літаратурнага інстытута, і як пазней ён прыехаў да яе ў Тайшэт у камандзіроўку. Праз некалькі гадоў яны ўжо жылі на Беларусі з дачкой Наташай. У Беларусі, доктар працавала ў клініцы, а пісьменнік – у выдавецтве “Ураджай”.

… А ў 1953 годзе спіс прынятых у Літаратурны інстытут імя Горкага завяршала яго прозвішча, з удакладненнем – залічаны ўмоўна, без інтэрната, без стыпендыі, з абавязковым прадастаўленнем атэстата сталасці да 30 верасня. На першую практыку ён паехаў ў шматыражку Іркуцкай ГЭС, адтуль перабраўся на Байкал, а потым пераехаў на будаўніцтва Брацкай ГЭС. Там малады літаратар ўсё лета працаваў напарнікам шафёра самазвала і напісаў пра гэтага беларускага хлопца поўную маладой рамантыкі аповесць ” Кедры глядзяць на мора”.

Пасля франтавога ліхалецця ён пабачыў у сібірскіх вандроўках Енісей і Лену, Ангару і Амур, Хакасію і Магадан, Дудзінку і Мінусінск.

Але многія падзея ў яго іншых кнігах разгортваліся ў азёрна-лясным маляўнічым кутку, на Падзінні, ці на беразе Дзвіны. У аўтабіяграфічных нататках “Сінія хвалі Дзвіны” Алесь Савіцкі пісаў: ” Дзвіна прайшла праз усё маё жыццё. Дзіцячыя гульні, першае каханне, першы боль, першая крыўда, першы партызанскі бой – усё пачыналася там. З акна школьнага будынка быў відзён акрайчык Дзвіны, як раз у тым месцы, дзе сінеў полацкі бор…

Эла Оліна.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0681
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3977
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0876
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4476
Далучайцеся да нас