Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Каляндар “Скарбы Лідчыны” № 3

Каляндар “Скарбы Лідчыны” № 3

28 снежня 2023, 21:08 Культура 32
Каляндар “Скарбы Лідчыны” № 3

Лідскі гістарычна-мастацкі музей выпусціў чарговы насценны каляндар з серыі “Скарбы Лідчыны”. Фармат А-3. Гэта ўжо трэці выпуск серыі. Сёлета каляндар прысвечаны 65-годдзю музея. Набыць каляндар можна ў шапіку музея. Цана 15 руб.

24 красавіка 1959 г. у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў БССР № 80-Р ад 10.02.1959 г. у Лідзе быў урачыста адчынены для наведвання краязнаўчы музей. Пра дзейнасць музея ў горадзе Лідзе ўзгадваецца ў 1930-я гады, у 1941 годзе.

Менавіта фондавы збор краязнаўчага музея ў цяперашні час – асноўная скарбніца сучаснага Лідскага гістарычна-мастацкага музея. Фонды музея складаюцца з 25 калекцый і налічваюць больш за 45 000 адзінак асноўнага фонду і каля 8 000 навукова-дапаможных матэрыялаў. Выклікаюць цікавасць калекцыі археалогіі, нумізматыкі, фалерыстыкі, прадметаў побыту, друкаваныя і выяўленчыя артэфакты.

Рашэннем выканкама Лідскага гарсавета музею быў перададзены будынак былога касцёла піяраў па вуліцы Савецкай, 23. Агульная плошча будынка складала прыкладна 600 м. кв., з якіх пад музей выкарыстоўвалася толькі 300 м.кв. Астатняя частка будынка была занята жыхарамі і канторай філіяла Гроднавоблпраекта.

Першая экспазіцыя размяшчалася пад купалам будынка і складалася з двух аддзелаў: “Вялікая Айчынная вайна 1941 – 1945 гг.” і “Гісторыя горада”, з 1962 г. адкрыты аддзел прыроды.

У канцы кастрычніка 1963 г. у купальнай частцы будынка пачаліся работы па абсталяванні планетарыя. Музейная экспазіцыя была разабрана, экспанаты пера-мешчаныя ў прыбудову, дзе раней знаходзіліся жылыя пакоі.

Менавіта тут былі створаны пастаянныя экспазіцыі, якія распавядалі пра гісторыю і культуру Лідскага краю.

У лютым 1970 г. пасля прагляду камісіяй былі адчынены аддзелы прыроды і дасавецкага перыяду.

У 1973-1976 гг. экспазіцыя аддзела гісторыі савецкага грамадства была перабудавана. У аснову тэматыка-экспазіцыйнага плану быў закладзены прынцып больш шырокага і глыбокага раскрыцця тэмы шляхам увядзення ў экспазіцыю найболей цікавага дакументальнага матэрыялу і рэчавых экспанатаў.

Афармляў экспазіцыю краязнаўчага музея мастак Менскага вытворчага камбіната А. М. Пуцейка – член Саюза мастакоў СССР.

У канцы 1979 года была створана экспазіцыя “Лідзе – 600”. У экспазіцыі распавядалася пра развіццё прамысловасці, адукацыі, культуры і спорту ў горадзе.

Чарговая перабудова экспазіцыі савецкага перыяду пачалася ў 1985 г. і працягвалася чатыры гады – да 18 траўня 1989 г.

 Асноўная ўвага надавалася афармленню новай экспазіцыі па аддзелу гісторыі савецкага перыяду, у прыватнасці па тэме пасляваеннага будаўніцтва і аднаўлення разбуранай гаспадаркі.

Больш экспазіцыі музея не перабудоўваліся, праводзіліся толькі невялікія “праўкі”.

Да 1998 г. у дзесяці залах на 317 м. кв. размяшчаліся тры аддзелы: прыроды і далёкага мінулага – на першым паверсе, сучаснага перыяду – на другім.

Усе залы музея працавалі да 1 чэрвеня 1998 г., але ў сувязі з перадачай будынка Наваградска-Лідскай епархіі экспазіцыя была дэмантавана.

Музею быў выдзелены будынак былога Салона сямейных урачыстасцяў, у якім размяшчалася Лідская мастацкая галерэя.

У 1999 г. музей змяніў сваё месцазнаходжанне і пераехаў на вуліцу Перамогі, 37а.

У лютым 2000 г. Лідскім гарвыканкамам было прынята рашэнне аб аб’яднанні краязнаўчага музея і мастацкай галерэі “Лідзея” ў адну ўстанову – Лідскі гістарычна-мастацкі музей.

4 кастрычніка 2008 года, пасля працяглага рамонту, Лідскі гістарычна-мастацкі музей зноў гасцінна расчыніў дзверы для сваіх наведвальнікаў. Адкрыццё музея пры-меркавалі да юбілею горада – 685 годдзя. Пачала працаваць пастаянная экспазіцыя “Прырода Лідчыны”. Затым была створана пастаянная экспазіцыя “Сучаснае мастацтва краю”, якая з’яўляецца своеасаблівым дакументам эпохі, прэзентуе творчасць сучасных мастакоў Лідчыны як ураджэнцаў, так і тых, чый творчы і жыццёвы шлях звязаны з нашым  краем.

22 верасня 2010 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Дома Валянціна Таўлая, які стаў аб’ектам ДУ “Лідскі гістарычна-мастацкі музей”. У будынку створаны мемарыяльны пакой паэта, ладзяцца выставы і імрэзы літаратурна-краязнаўчага накірунку.

Лідскі замак таксама з’яўляецца аб’ектам ДУ “Лідскі гістарычна-мастацкі музей”. У снежні 2017 года была адкрыта выставачная экспазіцыя “Лідскі замак. Гістарычныя падзеі і постаці” ў паўночна-ўсходняй вежы Лідскага замка. 3 ліпеня 2020 г. у адрэстаўраванай паўднёва-заходняй вежы адкрылася пастаянная экспазіцыя “Старонкі гісторыі. Ад XIV стагоддзя…”.

Калектыў Лідскага гістарычна-мастацкага музея пастаянна знаходзіцца ў пошуку новых форм работы ў музейнай прасторы. Супрацоўнікі музея імкнуцца да эфектыўнай працы з рознымі катэгорыямі наведвальнікаў.

Старонкі календара – своеасаблівыя ілюстрацыі да прадстаўленана тэксту.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20
Культура

ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20

6 снежня 2024, 07:3619
ДРЭВА ЖЫЦЦЯ
Культура

ДРЭВА ЖЫЦЦЯ

29 сакавіка 2025, 08:0718
Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію
Грамадства

Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію

28 сакавіка 2019, 17:0618
З Новым 2025 годам!
Грамадства

З Новым 2025 годам!

4 студзеня 2025, 17:5017
Далучайцеся да нас