19 снежня бібліобус Ліскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы здзейсніў запланаваны маршрут у Лайкаўшчыну. Запланаваны, але крыху нязвычны – маршрут суправаджаўся акцыяй-віншаваннем “Навагодні дэсант”. Бібліятэкар павіншавала чытачоў з надыходзячымі святамі. Маршрут быў не зусім звычайны, бо разам з бібліятэкарам віншаваў вясковых чытачоў казачны персанаж – Снегавік.




Яшчэ біліятэкар са Снегавіком зайшлі ў магазін і паштовае аддзяленне, каб парадаваць людзей. Усе былі вельмі задаволеныя: чыталі вершы і спявалі песні, асабліва дзеці.


ТК “Культура Лідчыны”.

