Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выйшаў з друку гарадзенскі альманах “Новы замак”

Выйшаў з друку гарадзенскі альманах “Новы замак”

21 снежня 2023, 10:06 Выданні 159
Выйшаў з друку гарадзенскі альманах “Новы замак”

Выйшаў з друку гарадзенскі літаратурны альманах “Новы замак” (№12) за 2023 год.

Літаратурны альманах пісьменнікаў Гарадзеншчыны вельмі цікавы і разнастайны як на аўтараў, так і на жанры і змест іх твораў. Літаратурнае выданне распачынаецца паэзіяй. У гэтым раздзеле надрукаваны вершы Рычарда Бялячыца, Уладзіміра Васько, Паліны Дваранскай, Міколы Канановіча, Альжбеты Кеда, Мечыслава Курыловіча, Віктара Сазонава і Янкі Трацяка. Арыгінальнымі атрымаліся паціверш “Лацінкаю піша тутэйшае поле” Альжбеты Кеда і смешыя вершы Янкі Трацяка.

З вялікай асалодай чытачы прачытаюць празаічныя творы празаікаў Гарадзеншчыны Віктара Варанца, Уладзіміра Васько, Міхася Зізюка, Віктара Сазонава, Станіслава Судніка і Янкі Трацяка. 

Дэбютуе ў альманаху літаратурны клуб “Катарсіс”, якім кіруе Віктар Варанец. Гэты творчы клуб дзейнічае пры Гарадзенскім дзяржаўным медінстытуце. Сяброў “Катарсіса” друкуюць у розных літаратурных выданнях Беларусі, а таксама некалькі старонак іх творчасці адведзена ў “Новым замку”.

Юбілярам-пісьменнікам свае атрыкулы прысвяцілі Валянцін Дубатоўка, Мікола Канановіч, Сяргей Чыгрын і Янка Трацяк. Валянцін Дубатоўка шчырымі словамі пры-гадаў і доктара філалагічных навук, прафесара Паўла Сцяцко (1930-2020).

У рубрыцы “Запісы” свае роздумы і даследаванні на суд чытачоў прадаставілі Рычард Бялячыц, Таццяна Валенцік, Валянцін Дубатоўка, Леанід Лаўрэш.

Не мінулі аўтары і юных чытачоў. Для іх Іван Буднік напісаў верш “Пра пчолку і жыццё вулея”, а Сяргей Чыгрын – п’есу-казку “Верталёт Бабы-Ягі”.

З усмешкай прачытаюць чытачы раздзел “Сатыра і гумар”, у якім з мастацкімі творамі выступаюць Уладзімір Васько і Іван Буднік.

У канцы альманаха надрукавана традыцыйная рубрыка “Сярод кніг”, якая распавядае пра новыя выданні гарадзенскіх літаратараў.

Мікалай Паляковіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ  З  НЯБЫТУ
Культура

Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ З НЯБЫТУ

28 кастрычніка 2019, 18:5315
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0015
Далучайцеся да нас