Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Як Германія святкуе Каляды

Навіны Германіі. Як Германія святкуе Каляды

21 снежня 2023, 09:52 У свеце 43
Навіны Германіі. Як Германія святкуе Каляды

На Каляды ў гасцях у немцаў: якія рытуалы важныя і чаму бульбяная салата – неад’емная частка свята

Як немцы святкуюць Каляды: усё, што вам трэба ведаць пра нямецкія калядныя традыцыі

Першым прадвеснікам Каляд становяцца пернікі і спекулос, якія як гром сярод яснага неба з’яўляюцца на паліцах супермаркетаў яшчэ напачатку верасня. З першага дня Адвэнту калядны настрой па ўсёй краіне распаўсюджваецца дзякуючы калядным кірмашам, калядным хітам, якія гучаць па радыё, і шматлікім гірляндам. Але нямецкія Каляды маюць мноства граняў і асаблівасцяў. Адказваем на самыя важныя пытанні.

Каляды святкуюць толькі рэлігійныя немцы?

Не. Хоць гэта хрысціянскае свята ў гонар нараджэння Ісуса Хрыста, але нават тыя немцы, якія не вызнаюць ніякай рэлігіі, святкуюць Каляды. Летась Каляды адзначаў 81 % жыхароў Германіі. Святкаванне Каляд – гэта важная сямейная традыцыя. Але ў царкву на Каляды ходзяць усё менш і менш людзей. Да пандэміі ўсяго 23,6 % планавалі наведванне царквы. У 2022 годзе гэты паказчык ўпаў да 15,4 %. Такія вынікі даследавання, праведзенага Універсітэтам бундэсвера ў Нойбібергу.

 

Якія калядныя традыцыі існуюць у Германіі?

Адзін з самых папулярных і вядомых звычаяў – ставіць калядную ёлку і ўпрыгожваць яе да Каляд. Калі справа даходзіць да пытання пра тое, ставіць на Каляды сапраўдную ці штучную ёлку, па-ранейшаму прасочва-ецца выразная тэндэнцыя: 43 % рэспандэнтаў адказваюць, што сёлета паставяць сапраўдную калядную ёлку. Пры-намсі 24 % выбіраюць пластмасавае дрэва. Такія вынікі анлайн-апытання кампаніі Statista.

 

А што дораць немцы?

Амаль кожны другі (44 %) дорыць падарункавыя сертыфікаты ці проста грошы. Па выніках даследавання Ernst & Young 37 % дораць прадукты ці слодычы. Далей з невялікім адставаннем ідуць цацкі (34 %), адзежа (32 %) і кнігі (30 %).

 

Як праходзяць тыповыя нямецкія Каляды?

У Германіі два калядныя выходныя – 25 і 26 снежня. 24 снежня, куцця, для многіх складаецца з клапатлівай першай паловы дня і святочнага вечара. Калі куцця прыпадае на працоўны дзень, то крамы адкрыты да абеду і там досыць пакупнікоў, якія ў апошні момант закупляюцца падарункамі ці прадуктамі для святочнага стала. Пасля гэтага трэба ўпрыгожыць гірляндамі і рознакаляровымі шарамі калядную ёлку, спакаваць падарункі і прыгатаваць ежу.

Раннім вечарам збіраюцца ўсе чальцы сям’і. Некаторыя выконваюць такія традыцыі, як сумесны спеў ці музікаванне. Пасля вячэры пачынаецца ўручэнне падарункаў: можна распакоўваць скруткі, якія ляжаць пад каляднай ёлкай. Дзеці яшчэ за некалькі тыдняў да Каляд пішуць спіс жаданых падарункаў і з нецярпеннем чакаюць выканання сваіх жаданняў.

Маладыя людзі, якія на святы вяртаюцца ў свае родныя месцы, часта выходзяць на вуліцу позна ўвечар, каб сустрэцца са старымі сябрамі.

 

Што немцы ядуць на Каляды?

Па старажытнай хрысціянскай традыцыі з Дня святога Марціна 11 лістапада да 24 снежня трываў пост. Таму ў куццю часта падаюцца постыя стравы, напрыклад, карп, паколькі рыба лічыцца сімвалічнай поснай стравай. Бульбяная салата з сасіскамі таксама вельмі папулярная. У першы ці другі дзень Каляд за святочна накрытым сталом наладжваецца раскошнае застолле. Традыцыйная калядная страва – смажаны гусак з бульбянымі клёцкамі і чырвонакачаннай капустай.

 © Shutterstock

© www.deutschland.de

© Adobe Stock

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Памёр Чэслаў Сенюх
Культура

Памёр Чэслаў Сенюх

21 кастрычніка 2021, 08:4718
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0018
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4518
У Валожыне ўшанавалі Міжнародны дзень роднай мовы
Мова

У Валожыне ўшанавалі Міжнародны дзень роднай мовы

10 сакавіка 2020, 17:1515
Далучайцеся да нас