Home
У свеце

Навіны Германіі. Міністры адукацыі і культуры нямецкіх зямель уносяць прапановы па папаўненні спісу сусветнай спадчыны ЮНЭСКА

Навіны Германіі. Міністры адукацыі і культуры нямецкіх зямель уносяць прапановы па папаўненні спісу сусветнай спадчыны ЮНЭСКА

Супрацоўніцтва з Францыяй, Італіяй і Партугаліяй па захаванні гістарычных аркавых мастоў і кельцкай культуры

Стары Алімпійскі парк у Мюнхене

Міністры адукацыі федэрацыі і земляў унеслі сем прапаноў па ўключэнні аб’ектаў у спіс сусветнай і культурнай спадчыны ЮНЭСКА. У іх лік уваходзяць два транснацыянальных праекты: “Еўрапейскія вялікія аркавыя масты XIX стагоддзя” будуць падтрыманы Паўночным Рэйнам-Вестфаліяй у супрацоўніцтве з Францыяй, Італіяй і Партугаліяй, а “Кельцкія цэнтры ўлады ранняга жалезнага веку на паўночным захадзе ад Альп” прапанаваны Бадэн-Вюртэмбергам і Гесенам у супрацоўніцтве з Францыяй.

Лясное мястэчка Целендорф у Берліне пастаўлена на першае месца ў спісе прапаноў ад Германіі, “таму што без яго ўжо існы аб’ект Сусветнай спадчыны будзе няпоўным”. Шэсць ужо зарэгістраваных мястэчкаў у стылі берлінскага мадэрну – горад-сад Фалькенберг, мястэчка Шылерпарк, мястэчка Хуфайзен, квартал Карл Легіен, Вайсе Штадт і мястэчка Сіменсштадт – з’яўляюцца, па меркаванні ЮНЭСКА, “выражэннем палітычнага, сацыяльнага, культурнага і тэхнічнага прагрэсу ў Берліне ў часы Веймарскай рэспублікі”.

У спіс таксама ўключаны Шэнінг, месца знаходкі 300-тысячагадовых дзідаў (самых старых драўляных дзідаў у свеце) у Ніжняй Саксоніі, сістэма дамбаў “Прэцынер Вер” у Саксоніі-Анхальт, тэлевежа ў Штутгардце і Алімпійскі парк у Мюнхене.

“Зялёны пояс”, паласа зямлі даўжынёй 1393 кіламетры ўздоўж былой унутранай мяжы Германіі, фігуруе ў гэтым спісе як прэтэндэнт на званне аб’екта прыроднай спадчыны.

Берлін (dpa/d.de), © VINICIUS/AdobeStock.

Previous article Радзіму Гарэцкаму – 95
Next article Навіны Германіі. Германія распавяла пра свой унёсак у рэалізацыю энергетычнага павароту

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202515