Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памерла праўнучка Францішка Багушэвіча

Памерла праўнучка Францішка Багушэвіча

6 снежня 2023, 20:40 У свеце 96
Памерла праўнучка Францішка Багушэвіча

Пайшла ў лепшы свет пані Крыстына Шманьда – праўнучка класіка беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча. Сумную навіну з Варшавы паведаміў у фэйсбуку журналіст Віктар Шукяловіч.

 Крыстына Шманьда нарадзілася ў 1932 годзе ў леснічоўцы Падзялёная пад Смаргонню. Тады гэта быў Ашмянскі павет Віленскага ваяводства ў складзе Польшчы. Яе маці – Станіслава Тамашэўская – была сярэдняй дачкой Тамаша Багушэвіча, сына слыннага паэта і абаронцы беларускай мовы Францішка Багушэвіча.

“Калі Крыстыне было 7 гадоў, яе разам з маці і братам бальшавікі выслалі ў Сібір. Большасць яе ўспамінаў з тых часоў была пра ежу: пра дзікую моркву на лузе, кіслую капусту, сланечнікавую макуху з фабрыкі алею, ляндрынку ад суседа, якая тады здалася ёй найвялікшым смакоццем у свеце…“, – піша Віктар Шукяловіч.

З бальшавіцкага палону сям’я Тамашэўскіх здолела выбрацца ў 1942 годзе, калі ў СССР падчас Другой сусветнай вайны фармавалася польская Армія Андэрса. Спачатку Тамашэўскія перабраліся ў Персію, а пасля ў Індыю.

Толькі пасля Другой сусветнай вайны, у 1947 годзе, Станіслава Тамашэўская з дзецьмі змаглі пакінуць Індыю ды выехаць у Польшчу, дзе ўз’яднання з сям’ёй чакаў муж і бацька – Юзаф Тамашэўскі. Падчас вайны ён змагаўся ў Арміі Краёвай на Ашмяншчыне, а пасля заканчэння баявых дзеянняў здолеў выехаць у Польшчу на землі, атрыманыя ад Нямеччыны.

Сям’я Тамашэўскіх жыла ў горадзе Гіжыцке на Мазурах. Крыстына ж пасля заканчэння хімічнага факультэта ў Познані пераехала разам з мужам, хімікам і музыкам, у Варшаву. Тут яна працавала настаўніцай хіміі ў школе.

У 2017 годзе Крыстына Шманьда падзялілася ўспамінамі пра нялюдскія здзекі, голад, хваробы ды страх з журналістам тэлеканала “Белсат”.

Ніхто з непасрэдных нашчадкаў Францішка Багушэвіча цяпер не жыве ў Беларусі – некаторыя з іх перабываюць у Польшчы, а частка выехала ў ЗША.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Далучайцеся да нас