Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Народны драматычны тэатр “Ракурс” Палаца культуры горада Ліды адзначыў 75-гадоў з дня заснавання

Народны драматычны тэатр “Ракурс” Палаца культуры горада Ліды адзначыў 75-гадоў з дня заснавання

6 снежня 2023, 17:39 Культура 78
Народны драматычны тэатр “Ракурс” Палаца культуры горада Ліды адзначыў 75-гадоў з дня заснавання

У свой юбілейны вечар адзін з найстарэйшых тэатраў Гарадзенскай вобласці прыгатаваў для гледачоў яркі тэматычны вадэвіль “Тэатр – цуд на ўсе часы” з удзелам харэаграфічнай групы народнага ансамбля песні і танцу “Лідчанка” і народнай эстраднай студыі “Ліда-мюзікл”.

Са словамі віншаванняў на святочным мерапрыемстве выступілі галоўны спецыяліст аддзела культуры Лідскага райвыканкама Наталля Вайцюкевіч і дырэктар Палаца культуры горада Ліды Ірына Тур. Было адзначана, што 75 гадоў – гэта выдатная і годная дата, якая гаворыць пра многае: пра насычаную гісторыю тэатра, пра душэўныя спектаклі, пра шыкарных акцёраў, і, безумоўна, пра несканчоную цікавасць гледачоў.

Скарбонка ўзнагарод тэатра “Ракурс” папоўнілася ў гэты дзень ганаровай граматай кіравання культуры Га-радзенскага аблвыканкама і падзячным лістом Гарадзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Удзельнікам аматарскага аб’яднання, якія ўнеслі значны ўнёсак у развіццё калектыва, былі ўручаны падзячныя лісты дырэктара Палаца культуры горада Ліды.

У гэта свята асабліва цёпла гучалі пажаданні ўсім службоўцам тэатра “Ракурс”: гучных прэм’ер, новых вяршыняў, запамінальных роляў, захапляльных апладысментаў і самых удзячных гледачоў!

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас