Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ЖАЎНЕР

ЖАЎНЕР

29 лістапада 2023, 08:18 літаратура 164
ЖАЎНЕР

Не спудзілі тры залпы птушак,

Жалобна не гулі званы –

Сыходам цішу не парушыў

Жаўнер прайгранае вайны.

Як сымбаль у труну паклалі

Няздзейснай славы медалі,

Бо маршалаў перамагалі –

Яму ж даць рады не змаглі.

Ні зброяю, ні залатоўкай

Узяць не здолелі ў палон,

Праз гвалт паўсталага натоўпу

Змяняўся свет, але не ён.

Не верачы ідэям цмяным,

Нязломным сэрцам адзінца

Свайму штандару быў адданы

Да надмагільнага капца.

Імшу па ім адправіць вецер,

Праз год дзяцей не прывядуць,

Не ўрадавы вянок – букецік

Ля крыжа хтось пакінуў тут.

Снег занач кветкі запарушыць

Азнакай доўгае зімы,

Спакой ваш смерцю не парушыў

Жаўнер забытае вайны.

Прысягу й смерцю не парушыў

Жаўнер бясконцае вайны.

Зміцер Захарэвіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Культура

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

26 мая 2026, 22:4815
Далучайцеся да нас