Home
Культура

Падзеі вайны 1812 года рэканструявалі ў Барысаве

Падзеі вайны 1812 года рэканструявалі ў Барысаве

25 лістапада ў Барысаве, на батарэях, якія захаваліся з напалеонаўскіх часоў, правялі рэканструкцыю аднаго з этапаў баёў пры Бярэзіне, якія адбыліся 211 год таму.

Баі на Бярэзіне напрыканцы лістапада 1812 года сталі вельмі трагічным этапам рускай кампаніі Напалеона. Пры пераправе і навядзенні мастоў, а таксама ў баях 26-29 лістапада Вялікая армія страціла па розных крыніцах ад 20 да 40 тысяч чалавек. Таму нездарма ў французскай мове захаваўся выраз C’est la Berezina, які абазначае велізарныя праблемы, кашмар.

Французскія часткі занялі Барысаў і пачалі будаваць пераправы цераз халодную ўжо раку. Авангард рускай арміі ўжо наблізіўся да Барысава, і 21 лістапада 1812 года на ўмацаваннях – батарэях, частка якіх захавалася дагэтуль, – адбылася бітва. У выніку рускія часткі захапілі ўмацаванні, выцесніўшы суперніка з горада. Менавіта гэты эпізод у памятным месцы і прадэманстравалі рэканструктары.

На фестываль прыехалі клубы рэканструкцыі з Беларусі і Расіі, якія прадстаўлялі і рускую, і французскую арміі. Раз-пораз гучалі, нават палохаючы некаторых гледачоў, гарматы. Пяхотныя шыхты стралялі і бясстрашна сыходзіліся ў штыкавых атаках пад гукі барабанаў.

Нават мёрзлі і паміралі збоку вельмі натуральна, але насамрэч, канешне, рэканструкцыя тым і адрозніваецца ад сапраўдных ваенных падзей, што тут усе паміж сабою сябруюць, і ніхто ў выніку баталіі не пацярпеў!

Ганна РОВІНА, “Звязда”.

 Фота аўтара.

Previous article Выходзяць беларускія календары на 2024 год
Next article ЖАЎНЕР

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202415