На мінулым тыдні Германія прымала многіх кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў у рамках “Дамовы з Афрыкай”
Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў многіх афрыканскіх дзяржаў прыехалі ў панядзелак 20.11.2023 г. у Берлін, каб абмеркаваць больш цеснае эканамічнае супрацоўніцтва з Еўропай. Асноўнымі тэмамі канферэнцыі “Compact with Africa” (CwA) з’яўляюцца ўзмацненне прыватных інвестыцый на суседнім з Еўропай кантыненце і супрацоўніцтва ў вобласці ўстойлівых паставак энергіі. Канферэнцыя праводзілася па ініцыятыве Германіі, прапанаванай яшчэ ў 2017 годзе падчас старшынства краіны ў групе “Вялікай дваццаткі” (G20). Канферэнцыя накіравана на паляпшэнне эканамічных умоў у дзяржавах CwA, каб зрабіць іх больш прывабнымі для замежных прыватных інвестыцый.
У гэтую групу дзяржаў цяпер уваходзяць 13 краін афрыканскага кантынента: Егіпет, Эфіёпія, Бенін, Буркіна-Фасо, Кот-д’Івуар, Гана, Гвінея, Дэмакратычная Рэспуб-ліка Конга, Марока, Руанда, Сенегал, Таго і Туніс. Шэраг іншых дзяржаў зацікаўлены ў далучэнні. Таму ў Берлін прыехалі таксама прадстаўнікі Анголы, Кеніі і Замбіі.
Германія прапануе сябе афрыканскім краінам у якасці доўгатэрміновага і надзейнага эканамічнага партнёра. Канцлер ФРГ Олаф Шольц і федэральны прэзідэнт Франк-Вальтар Штайнмайер выразна далі зразумець, што падобнае супрацоўніцтва, напрыклад, у сферы вытворчасці па-экалагічнаму чыстай энергіі, такі як зялёны вадарод, адпавядае інтарэсам абодвух бакоў.

– Афрыка – наш жаданы партнёр, калі гаворка ідзе пра актывізацыю эканамічных адносін і сумесны шлях да па-кліматычнаму нейтральнай будучыні, – заявіў Шольц на саміце “Дамова з Афрыкай” (ангел. Compact with Africa). – Федэральны ўрад падтрымае ініцыятыву ЕС у вобласці развіцця зялёнай энергетыкі ў Афрыцы, выдзеліўшы чатыры мільярда еўра да 2030 года.
Старшыня Афрыканскага звязу Азалі Асумані і старшыня Камісіі Афрыканскага звязу Муса Факі Махамат запэўнілі, што, нягледзячы на ўжо наяўную моцную прысутнасць Кітая, Афрыка адкрыта і для іншых партнёрстваў. Абодва палітыкі падкрэслілі, што даўгі афрыкан-скіх краін і працэнтны цяжар па іх занадта высокія, што стрымлівае ўласныя інвестыцыі гэтых дзяржаў. Факі сказаў, што “пазыкавы цяжар – гэта ярмо”, якое трэбала б памен-шыць. Асумані заклікаў “Германю як надзейнага партнёра” падтрымаць свой кантынент “у імя далейшага прагрэсу і росквіту Афрыкі і ўсяго свету”.
Штайнмайер звярнуў увагу на тое, што сумесная прысутнасць краін Еўропы і Афрыкі павялічыць іх вагу ў свеце.
– Мы мацней, калі дзейнічаем разам, – заявіў ён на сустрэчы з кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў.
У саміце ў Берліне таксама прынялі ўдзел прэзідэнт Камісіі ЕС Урсула фон дэр Ляйен, прэзідэнт Рады ЕС Шарль Мішэль, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і прэм’ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутте. Прадстаўнік гаспадароў саміту, федэральны канцлер Олаф Шольц, таксама выкарыстаў гэтую канферэнцыю для правядзення некалькіх двухбаковых абмеркаванняў з асобнымі кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў. Федэральны прэзідэнт Франк-Вальтар Штайнмайер запрасіў удзельнікаў на абед у палацы Бяльвю.
Берлін (dpa/d.de), © pictureAlliance/dpa.

