Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Берлін прыцягвае замежных даследчыкаў

Навіны Германіі. Берлін прыцягвае замежных даследчыкаў

24 лістапада 2023, 06:40 У свеце 74
Навіны Германіі. Берлін прыцягвае замежных даследчыкаў

У рэйтынгу папулярнасці нямецкіх універсітэтаў Фонду Аляксандра фон Гумбальдта Берлін апярэджвае Мюнхен. Інстытуты Макса Планка таксама атрымалі высокую адзнаку.
Па ацэнках Фонду Аляксандра фон Гумбальдта, буйныя ўніверсітэцкія гарады Берлін і Мюнхен паранейшаму прыцягваюць найвялікую колькасць замежных навукоўцаў. У рамках складання бягучага “Рэйтынгу Гумбальдта” былі прааналізаваны 6500 выпадкаў знаходжання запрошаных стыпендыятаў у нямецкіх універсітэтах і неўніверсітэцкіх навуковадаследчых установах, фундаваных Фондам. У адпаведнасці з атрыманымі дадзенымі, за апошнія чатыры
гады большасць замежных стыпендыятаў Фонду Гумбальдта займаліся даследаваннямі ў Вольным універсітэце Берліна (251 даследчык), Мюнхенскім універсітэце імя Людвіга і Максіміліяна (226), Берлінскім універсітэце Гумбальдта (236) і Мюнхенскім тэхнічным універсітэце (171). Далей ідуць Гейдэльберг, Гетынген, Кёльн, Мюнстар, Франкфурт-на-Майне і
Цюбінген.
Калі прымаць да ўвагі памер універсітэта, то вялікая доля даследчыкаў з-за мяжы таксама працуе ў Тэхналагічным інстытуце Карлсруэ (KIT) і Канстанцскім універсітэце. Замежных навукоўцаў, якія займаюцца інжынернымі і прыродазнаўчымі навукамі, больш за ўсё прыцягвае Мюнхен, навукоўцаў-гуманітарыяў – Берлін, а даследчыкаў у вобласці біялогіі і хіміі – Гейдэльберг. Сярод неўніверсітэцкіх устаноў адмысловай папулярнасцю карыстаюцца інстытуты
Таварыства Макса Планка, а таксама Юліхскі даследчы цэнтр і два цэнтры Гельмгольца.
Берлін (dpa / d.de),
© picture alliance/dpa.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2014
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека
Грамадства

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека

14 жніўня 2019, 14:3314
Аўтаклуб у дарозе
Культура

Аўтаклуб у дарозе

16 жніўня 2024, 06:0213
Далучайцеся да нас