Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Арцыбіскуп Станеўскі здзейсніў урачыстае асвячэнне брамы-званіцы на гістарычным месцы ў Стоўбцах

Арцыбіскуп Станеўскі здзейсніў урачыстае асвячэнне брамы-званіцы на гістарычным месцы ў Стоўбцах

21 лістапада 2023, 20:46 Грамадства 83
Арцыбіскуп Станеўскі здзейсніў урачыстае асвячэнне брамы-званіцы на гістарычным месцы ў Стоўбцах

У нядзелю 12 лістапада ў Стоўбцах (Менска-Магілёўская архідыяцэзія) побач з месцам, дзе некалі ўзвышаўся гістарычны касцёл святога Казіміра, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі пасвяціў браму-званіцу.

Гэтая лістападаўская нядзеля стала асаблівым святочным днём для стаўбцоўскіх католікаў. Нягледзячы на дождж, які, усім на радасць, перастаў перад самай урачыстасцю, каля брамы-званіцы, размешчанай на вуліцы Ленінскай райцэнтра, сабраліся мясцовыя каталіцкія вернікі.

Арцыбіскуп Станеўскі пасвяціў званіцу і крыж з абразом Маці Божай.

У сваёй прамове арцыпастыр пажадаў, каб гэтае месца стала для вернікаў “стаўпецкім арэапагам”, як месца прапаведавання апостала Паўла ў Афінах.

 У 1838-1839 гадах побач са старадаўнім касцёлам святога Казіміра ў Стоўбцах была пастаўлена брама-званіца. На ёй размяшчаліся тры званы, якія важылі 15, 10 і 5 пудоў. У 20-х гадах мінулага стагоддзя званіца была разбурана.

Сёлета намаганнямі пробашча стаўпецкай парафіі ксяндза каноніка Ігара Лашука на ахвяраванні мясцовай каталіцкай супольнасці паводле старадаўніх планаў, архіў-ных дакументаў і фотаздымкаў на гістарычным месцы была збудавана новая брама-званіца.

Над яе ўваходам размешчана выява Маці Божай, якая ўшаноўваецца пад назвай Збаўленне рымскага народа, або Маці Божай Снежнай. Копія гэтага абраза ў часы Слугі Божага айца Фабіяна Малішоўскага, 400-годдзе з дня нараджэння якога ў адзначаецца лістападзе, ушаноўвалася і католікамі-стаўпячанамі. Новая копія цяпер упрыгожвае браму-званіцу як сімвал сувязі мінуўшчыны і сучаснасці.

 Пасля дабраслаўлення званіцы вернікі, прамаўляючы святы Ружанец са Слугой Божым Фабіянам, у працэсіі рушылі ў новазбудаваны касцёл, які з’яўляецца самым высокім будынкам у іх горадзе.

У святыні адбылася святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў арцыбіскуп Станеўскі. Звяртаючыся да стаў-пецкіх парафіянаў, ён дзякаваў продкам “за іх кроў у нашых жылах і веру ў сэрцах”. Арцыбіскуп зазначыў, што мы прыходзім у святыню і сваімі малітвамі “штурмуем неба” для таго, каб “з-пад хораў наш Слуга Божы айцец Фабіян мог быць бліжэй да Езуса Хрыста, каб мог дасягнуць хвалы неба, а таксама просім Айца Нябеснага, каб праз нашыя ўчынкі гэты свет стаў больш Божым.

Калі з намі будзе наш Збаўца, калі нашыя сэрцы будуць біцца для Бога, для іншага чалавека, калі ў іх будзе больш любові, то будуць супакой і згода ў нашай Бацькаўшчыне і для нас, і для нашых нашчадкаў”, – дадаў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Стаўпецкія вернікі выказалі падзяку арцыбіскупу за супольную малітву. Яны спадзяюцца на пачатак працэсу беатыфікацыі Слугі Божага Фабіяна Малішоўскага, адшуканыя рэліквіі якога спачываюць у іх парафіяльным касцёле.

 Тэкст і фота: Ганна Бычынская.

Catholic.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас