Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
75-годдзе Віктара Яраца

75-годдзе Віктара Яраца

8 лістапада 2023, 17:22 літаратура 228
75-годдзе Віктара Яраца

23 кастрычніка адзначыў дзень нараджэння паэт Віктар Ярац. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і 23 кастрычніка 1948, пасёлак Красны Мост, Рэчыцкі р-н. Паступіў на філалагічны факультэт БДУ. У1968 г. разам з Алесем Разанавым і Львом Барташам выступіў ініцыятарам калектыўнага ліста студэнтаў філфака ў ЦК КПБ на імя Пятра Машэрава з патрабаваннем выкладання па-беларуску. Пасля таго як Алесь Разанаў, Віктар Ярац і Валянціна Тоўкун з’ездзілі ў Зэльву да Ларысы Геніюш, два першыя ўзімку 1969 былі выключаны з БДУ праз няздачу заліку па ваеннай падрыхтоўцы (да гэтага яны былі выдатнікамі вучобы). Ярац узгадваў, як яму казалi тады: “Як можа быць, вы ж – не заходнiк, i пайшлi на такое”. З дапамогай Максіма Танка працягнуў навучанне ў Гомельскім педагагічным інстытуце, на базе якога ў 1969 г. быў адкрыты ўніверсітэт (скончыў у 1970). Быў некалькі месяцаў загадчыкам сельгасаддзела рагачоўскай раённай газеты “Камунар”. У 1970-1971 гг. служыў у Савецкай Арміі. Працаваў на Гомельскай студыі тэлебачання. У 1975 г. скончыў аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры Гомельскага ўніверсітэта, у 1976 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю “Рытмічны лад сучаснай беларускай лірыкі”.

Працаваў выкладчыкам. Актыўна пачаў выступаць у друку з 1966 г. Аўтар зборнікаў вершаў “Уваходзіны” (1976), “Добрыца” (бібліятэка часопіса “Маладосць”, 1989), “Дняпроўскі бакен” (1992) і інш. Жыве ў Гомелі.

Вікіпедыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0022
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Далучайцеся да нас