Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Чарговы канцэрт-лекцыя ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Чарговы канцэрт-лекцыя ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

1 лістапада 2023, 21:31 Культура 32
Чарговы канцэрт-лекцыя ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся чарговы канцэрт-лекцыя, прысвечаны музыцы эпохі Барока (1600-1750) і Класіцызму (1750-1820). Еўрапейская музыка прыходзіла на Беларусь з захаду, і мясцовыя музыканты ўносілі свае рысы ў яе выкананне.

Музыказнавец Тамара Ліхач знайшла Нясвіжскія месы ў Нацыянальным гістарычным архіве.

– Месы сведчаць пра тое, што на тэрыторыі Беларусі існавала акадэмічнае мастацтва з навуковым падыходам, – пракаментавала такі факт Галіна Паўлаўна Цмыг. Радзівілы запрашалі еўрапейскіх музыкаў на Беларусь і самі ездзілі ў Італію, Францыю і Іспанію.

Члены інструментальнай і вакальных груп Музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, выканалі канты і іншыя творы эпохі Барока і Класіцызму.

Эла Оліна.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5917
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Далучайцеся да нас