Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Надзвычайная гуманітарная дапамога для цывільнага насельніцтва ў сектары Газа

Навіны Германіі. Надзвычайная гуманітарная дапамога для цывільнага насельніцтва ў сектары Газа

25 кастрычніка 2023, 08:21 У свеце 92
Навіны Германіі. Надзвычайная гуманітарная дапамога для цывільнага насельніцтва ў сектары Газа

Падчас свайго візіту ў Іярданію міністр замежных спраў А. Бербок абвясціла, што Германія падасць надзвычайную гуманітарную дапамогу на суму 50 млн еўра.

Германія павялічыць падтрымку цывільнага насельніцтва ў сектары Газа, падаўшы надзвычайную гуманітарную дапамогу ў памеры 50 млн еўра. На сумеснай прэс-канферэнцыі са сваім іярданскім калегам Айманам Сафадзі ў сталіцы Іярданіі Амане міністр замежных спраў Анналена Бербок абвясціла, што гэтыя сродкі павінны быць скарыстаны для падтрымкі міжнародных арганізацый, такіх як Сусветная харчовая праграма, Дзіцячы фонд ААН (UNICEF) і, першым чынам, Блізкаўсходняе агенцтва ААН для дапамогі палестынскім уцекачам і арганізацыі работ (БАПАР).

Бербок і Сафадзі заклікалі да ўрэгулявання вайны ў Газе дыпламатычным шляхам, вынікам якога павінна стаць рашэнне пра стварэнне дзвюх дзяржаў. У той жа час палітыкі падкрэслілі, што маюць намер зрабіць усё магчымае, каб прадухіліць распальванне буйнога пажару на Блізкім Усходзе. Гэта была другая сустрэча Бербок і Сафадзі за тыдзень. Пасля візіту ў Іярданію кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Германіі адправілася ў Ізраіль, затым яна мела намер наведаць Ліван.

Бербок у чарговы раз запэўніла Ізраіль у “непахіснай салідарнасці” федэральнага ўрада. Кіраўнік МЗС Германіі згадала пра дылему, з якой сутыкнуўся Ізраіль. З тэрарызмам ХАМАС неабходна змагацца. Але далейшыя ахвяры сярод цывільнага насельніцтва могуць стаць пажыўным асяроддзем для новага тэрору, што ў сваю чаргу прывядзе да расколу паміж тымі дзяржавамі рэгіёна, якія працуюць над дасягненнем міру і бяспекі ў рэгіёне.

Аман (dpa), 20.10.2023 г.

Міністр замежных спраў Бербок у Іярданіі

© pictureAlliance/dpa

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас