Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прэзентацыя кнігі Тарэзы Смольскай “Няхай новыя песні пра Ліду складаюць…

Прэзентацыя кнігі Тарэзы Смольскай “Няхай новыя песні пра Ліду складаюць…

24 кастрычніка 2023, 21:16 літаратура 81
Прэзентацыя кнігі Тарэзы Смольскай “Няхай новыя песні пра Ліду складаюць…

18 кастрычніка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла прэзентацыя кнігі Тарэзы Смольскай “Няхай новыя песні пра Ліду складаюць…”. Гэты зборнік вершаў – дар роднаму гораду да 700-гадовага юбілею, вершаванае прызнанне ў каханні, напісанае сэрцам.

На прэзентацыі сваёй першай кнігі паэтка расказала пра сябе, пра тое, што падштурхнула яе да творчасці, прачытала свае вершы, а таксама выканала са сваімі сябрамі песню пра горад, пакладзеную на музыку мясцовым кампазітарам Віктарам Хабаравым. Бібліятэкары прадставілі ўдзельнікам мерапрыемства буктрэйлер на вершы Тарэзы Смольскай,  які быў створаны супрацоўнікамі Лідскай раённай бібліятэкі (Жышко Г.І. і Курбыка Г.Р.) у рамках анлайн-праекта “Літаратурнае сузор’е Лідчыны”, дзякуючы якому здзейснілі паэтычную вандроўку па ўнікальным горадзе Лідзе.

Калегі, сябры, чытачы і іншыя прысутныя, якія выступілі падчас прэзентацыі выказалі аднадушнае меркаванне, што вершы Т. Смоль-скай, прысвечаныя нашаму гораду, простым прыемным момантам жыцця, закранаюць душу любога, хто з імі знаёміцца. З гадамі аўтар не развучылася цешыцца простым рэчам, з якіх і складаецца жыццё. Яны павіншавалі паэтку з выхадам яе першага зборніка і пажадалі далейшых творчых поспехаў. У канцы мерапрыемства Тарэза Чаславаўна паднесла ў дар бібліятэцы экзэмпляры сваёй кнігі, а ўсе ахвочыя атрымалі кнігу, аўтограф і фота на памяць.

Бібліятэкар аддзела

бібліятэчнага маркетынгу                                                                           Кацярына Сандакова.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Памёр драматург Аляксей Дудараў
Культура

Памёр драматург Аляксей Дудараў

15 сакавіка 2023, 18:2618
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Менску
Грамадства

Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Менску

31 ліпеня 2024, 06:1916
Далучайцеся да нас