Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Свята бульбы “Бульбачка-беларусачка”

Свята бульбы “Бульбачка-беларусачка”

19 кастрычніка 2023, 06:33 Культура 236
Свята бульбы “Бульбачка-беларусачка”

15 кастрычніка ў аграмястэчку Гуды Лідскага раёна прайшло Свята бульбы “Бульбачка-беларусачка”.

Гледачоў і ўдзельнікаў свята чакала насычаная праграма на свежым паветры: займальны канцэрт-расказ пра галоўную агародніну беларускага стала – бульбу, а таксама песні, прыпеўкі, конкурсы і спаборніцтвы на бульбяную тэму.

Гасцей свята частавалі гарачымі дранікамі. Усе прысутныя маглі пачаставаць стравы з бульбы смажанай, варанай, тушанай, печанай.

Мужчыны спаборнічалі ў падняцці мяшкоў з бульбай і абіранні бульбы.

Была аформлена выстава сартоў бульбы, дзе былі прадстаўлены такія гатункі бульбы, як “Скарб”, “Мані-фест”, “Каралева Ганна”, “Нара” і іншыя.

Выступілі артысты з Першамайскага і Ганчарскага Дамоў культуры. Яркі музычны выступ даў народны калектыў з аграгарадка Дзітва – вакальны ансамбль “Святліца”.

Наш кар.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5917
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас