Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Нобелеўская прэмія па фізіцы для даследчыка з Баварыі

Навіны Германіі. Нобелеўская прэмія па фізіцы для даследчыка з Баварыі

12 кастрычніка 2023, 06:35 Навука, У свеце 109
Навіны Германіі. Нобелеўская прэмія па фізіцы для даследчыка з Баварыі

Сярод іншых узнагароду атрымаў Феранц Краўс, які займаецца даследаваннямі ў Гархінгу пад Мюнхенам.

Сёлета Нобелеўскую прэмію па фізіцы атрымалі Феранц Краўс, які праводзіць даследаванні ў Германіі, П’ер Агастыні са ЗША і францужанка Анне Л’Юілье за эксперыменты, якія далі чалавецтву новыя прылады для даследавання працэсаў у атамах і малекулах. Пра гэта ў аўторак паведаміла Шведская каралеўская акадэмія навук у Стакгольме.

Феранц Краўс, фізік вугорскага паходжання, праводзіць даследаванні, будучы дырэктарам Інстытута квантавай оптыкі таварыства Макса Планка (MPQ) у Гархінгу недалёка ад Мюнхена, а таксама ва Універсітэце імя Людвіга і Максіміліяна ў Мюнхене.

Анне Л’Юілье працуе ў Лундскім універсітэце (Швецыя), а П’ер Агастыні – ва ўніверсітэце штата Агаё.

Як адзначылі ў Нобелеўскім камітэце, гэтыя трое даследчыкаў паказалі спосаб генерацыі надзвычай кароткіх імпульсаў святла, якія можна выкарыстоўваць для вымярэння хуткіх працэсаў з рухам ці зменай энергіі электронаў. Даследаванні лаўрэатаў дазволілі назіраць за працэсамі, якія працякаюць настолькі хутка, што раней іх немагчыма было адсачыць.

Стакгольм (dpa).

© pictureAlliance/dpa.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Далучайцеся да нас