Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Наваградку адкрылі новы памятны знак у гонар Адама Міцкевіча

У Наваградку адкрылі новы памятны знак у гонар Адама Міцкевіча

11 кастрычніка 2023, 21:22 Культура 116
У Наваградку адкрылі новы памятны знак у гонар Адама Міцкевіча

У Наваградку падчас святкаванняў 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча адкрылі памятны знак з цытатай класіка: “О, Навагрудскі край – мой родны дом…”. Знак размешчаны ў скверы побач з дубам, высаджаным у гонар 200-годдзя паэта.

 Кампазіцыя пад назвай “Кніга” створаная з металу работнікамі Наваградскага завода металавырабаў. На адной старонцы – партрэт Адама Міцкевіча, а на другой – радкі з яго твора, – паведамляе наваградская раёнка “Новае жыццё”.

Старшыня Наваградскага райвыканкама Сяргей Чаркоўскі ўпэўнены, што гэты арт-аб’ект будзе папулярны ў жыхароў горада, а таксама прыцягне турыстаў.

 Акрамя таго, сярэдняя школа № 36 горада Гародні ўрачыста перадала ў Дом-музей Адама Міцкевіча бюст паэта.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0015
Далучайцеся да нас