Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Германія – першапраходзец на шляху да па-кліматычнаму нейтральнай авіяцыі

Навіны Германіі. Германія – першапраходзец на шляху да па-кліматычнаму нейтральнай авіяцыі

11 кастрычніка 2023, 21:19 У свеце 55
Навіны Германіі. Германія – першапраходзец на шляху да па-кліматычнаму нейтральнай авіяцыі

Шольц: “Авіяцыйная прамысловасць Германіі з’яўляецца сусветным лідарам па частцы экалагічных тэхналогій”.

 Федэральны ўрад разглядае Германію як першапраходца на шляху да па-кліматычнаму нейтральнай авіяцыі. На Нацыянальнай авіяцыйнай канферэнцыі ў Гамбургу федэральны канцлер Олаф Шольц заявіў, што авіяцыйная галіна стаіць перад тварам фундаментальных змен.

– Наша галоўная мэта ясная: мы хочам дасягнуць кліматычнай нейтральнасці да 2045 года. На долю авіяцыі прыпадае трохі меней за тры адсоткі сусветных выкідаў CO2. Відавочна, што гэты паказчык павінен стаць яшчэ меншым.

Авіяцыйная прамысловасць Германіі ўжо з’яўля-ецца сусветным лідарам па частцы экалагічных тэхналогій. У працяг Шольц адзначыў, што па-кліматычнаму нейтральныя палёты не павінны ажыццяўляцца за кошт еўрапейскіх і нямецкіх аэрапортаў і авіякампаній. У перспектыве выкарыстанне вадароднай сілавой устаноўкі будзе магчыма і ў серыйна выпусканых самалётах. Для гэтага федэральны ўрад мае намер паскорыць тэмпы развіцця вадароднай інфраструктуры.

Федэральны міністр транспарту Фолькер Вісінг сказаў:

– Мы падтрымліваем нашы авіяцыйныя кампаніі і аэрапорты ў іх імкненні стаць першапраходцамі ў справе скарачэння выкідаў парніковых газаў.

Федэральны міністр эканомікі Роберт Хабек лічыць, што тэхналогіі абароны клімату з’яўляюцца ключом да міжнароднага поспеху ў авіяцыі:

– Сёння ніводзін самалёт у свеце не лётае без запчастак з Германіі, – заявіў Хабек. – Думка пра тое, што, абараняючы клімат, мы пазбавімся авіяцыі, не мае нічога агульнага з рэальнасцю. Такога не адбудзецца.

Гамбург (dpa).

Фота: © pictureAlliance/dpa.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5917
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас