Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Знойдзеная музыка гучыць

Знойдзеная музыка гучыць

4 кастрычніка 2023, 09:35 Культура 67
Знойдзеная музыка гучыць

Восеньскую серыю канцэртаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі распачала 28 верасня Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН пад кіраўніцтвам Галіны Паўлаўны Цмыг.

У складзе капэлы дзейнічае струнны квартэт, жаночая і мужчынская  харавыя групы.

Чальцы капэлы працуюць у аддзеле музыкальна-выканаўчай спадчыны Беларусі, даследуюць захаваныя ў бібліятэках і архівах партытуры і практыкуюць інтэрактыўныя лекцыі-канцэрты ў розных установах з мэтай папулярызацыі старадаўняй і сучаснай беларускай музыкі.

У прадмове да канцэрта Галіна Паўлаўна Цмыг распавяла пра вялікія пласты музычнай беларускай спадчыны, якія знаходзяцца ў нотных запісах у бібліятэках С. Пецярбурга, Лондана і іншых культурных сталіц свету, пра нечаканыя знаходкі, які бываюць адшуканыя на руінах старажытных замкаў.

Чальцы музычнай капэлы робяць дастаяннем публікі такія забытыя творы і папулярызуюць старадаўнюю музыку.

“Знойдзеная музыка гучыць своеасаблівым шматгалоссем”, – пад такім дэвізам была прэзентавана сённяшняя праграма.

“Гануся, сардэнька, ты маё каханне”, – такую пяшчотную назву мела адна з песень.

У выкананні мужчынскай вакальнай групы прагучалі спевы “Вёсачка”, “Хутарок”, ” Вучоны”, а затым была выканана сюіта сучаснага кампазітара Аляксандра Літвіноўскага “Тоўсты сшытак”.

На завяршэнні прагучалі творы беларускіх кампазітараў на вершы Я. Коласа,  Я. Купалы, Р. Барадуліна.

Інтэрактыўныя лекцыі-канцэрты працягнуцца ў кастрычніку і лістападзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3216
Далучайцеся да нас