Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Упраўленнем адукацыі Лідскага раённага выканаўчага камітэта, а таксама ўстановамі адукацыі Лідскага раёна праводзіцца работа па папулярызацыі беларускай мовы

Упраўленнем адукацыі Лідскага раённага выканаўчага камітэта, а таксама ўстановамі адукацыі Лідскага раёна праводзіцца работа па папулярызацыі беларускай мовы

4 кастрычніка 2023, 08:28 Мова 62
Упраўленнем адукацыі Лідскага раённага выканаўчага камітэта, а таксама ўстановамі адукацыі Лідскага раёна праводзіцца работа па папулярызацыі беларускай мовы

Упраўленнем адукацыі Лідскага раённага выканаўчага камітэта, а таксама ўстановамі адукацыі Лідскага раёна праводзіцца работа па папулярызацыі беларускай мовы, у тым ліку праз арганізацыю адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі і класах з беларускай мовай навучання.

Нагадаем, што прыём (залічэнне) дзяцей у 1 клас установы агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы законных прадстаўнікоў дзяцей (у заяве законны прадстаўнік указвае мову навучання), а таксама іншых дакументаў, устаноўленых часткай першай пункта 2 артыкула 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, пунктам 67 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.09.2022 №322.

У 2023/2024 навучальным годзе ў Лідскім раёне функцыянуе 10 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання, якія наведваюць 815 вучняў. На базе 4 рускамоўных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі функцыянуе 7 класаў з беларускай мовай навучання, якія наведваюць 60 вучняў. 4 з іх – у г. Лідзе і г. Бярозаўцы: СШ №№ 12, 16 г. Ліды, Бярозаўскай СШ № 3.

Вольга ТАРАСЮК,

начальнік упраўлення адукацыі Лідскага райвыканкама.

https://lida.gov.by/by/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Далучайцеся да нас