Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Светлая памяць пра выбітнага літаратара, чалавека вялікай душы

Светлая памяць пра выбітнага літаратара, чалавека вялікай душы

4 кастрычніка 2023, 08:48 літаратура 92
Светлая памяць пра выбітнага літаратара, чалавека вялікай душы

Родныя і сябры паміналі сённа на саракавы дзень выбітнага беларускага пісьменніка Віктара Карамазава (1934-2023) , члена Саюза беларускіх пісьменнікаў і Саюза мастакоў, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, члена саюза пісьменнікаў СССР (1969), які шмат гадоў прысвяціў журналісцкай і пісьменніцкай дзейнасці, працуючы ў рэгіянальным друку Магілёўшчыны, у газетах ” Звязда”, ” ЛіM”, аўтара кніг ” Пушча”, ” Крыж на зямлі і поўня ў небе”, ” Мастак і парабкі”, “Краса і воля”, “Брама”, ” З вясной у адным вагоне” і іншых твораў, прысвечаных беларускім жывапісцам. Пісьменнік шмат падарожнічаў, у маладыя гады, у часы СССР, Віктар Карамазаў наведваў Сейшэльскія астравы і Маўрыкій, апісваў прыроду і жыццё гэтых краін.

У апошні месяц, на 90-тым годзе жыцця пісьменнік разам з сям’ёй наведаў родныя мясціны ў Чэрыкаве і ў Крычаве, быў цёпла прыняты ў мясцовай бібліятэцы, дзе захоўваюцца яго творы і ёсць мемарыяльны куток.

На памінальную вечарыну прыйшлі родныя і сябры літаратара, успамінамі падзяліліся дачка літаратара – Люміла Віктараўна і сын Сяргей, унучка Алена і ўнук Міхась, пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік і мастак Уладзімір Вішнеўскі, і іншыя.

Дачка Людміла прачытала водгук на яго творчасць Гаўрыіла Харытонавіча Вашчанкі, з якім Віктара Карамазава звязвала шчырае сяброўства.

Віктар Карамазаў быў чалавекам вялікай душы, ен вельмі любіў лес, прыроду, прыгожае пісьменства і жывапіс, быў добрым мужам, бацькам і дзедам.

Ён глыбока пранікаў у таямніцы мастацкай творчасці і даследваў жыццё і лёсы знакамітых жывапісцаў ХIХ – ХХ стагоддзя – В. Бялыніцкага-Бірулі, С. Жукоўскага, М. Неўрава, А. Бархаткова, Г. Вашчанкі і іншых, падрожнічаў па мясцінах іх жыцця, праводзіў літаратурныя вечарыны і мастацкія пленэры, прысвечаныя ім, пісаў сцэнары.

На яго друкарскай машынцы застаўся няскончаны аркуш… Пісьменнік быў пахаваны ў Крычаве побач з бацькамі і сястрой… Светлая памяць і вялікая ўдзячнасць!

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4730
З днём нараджэння Данута Янаўна
літаратура

З днём нараджэння Данута Янаўна

13 снежня 2022, 21:3616
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1416
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5716
Далучайцеся да нас