Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Новы рэкорд па колькасці замежных студэнтаў у Германіі

Навіны Германіі. Новы рэкорд па колькасці замежных студэнтаў у Германіі

4 кастрычніка 2023, 09:23 Навука, У свеце 98
Навіны Германіі. Новы рэкорд па колькасці замежных студэнтаў у Германіі

У мінулым зімовым семестры ў нямецкіх ВНУ навучаліся каля 370 тысяч замежных студэнтаў

У зімовым семестры 2022/2023 гг. у нямецкія ВНУ было залічана 367578 замежных студэнтаў, што на пяць адсоткаў больш, чым у папярэднім годзе. Устанавіўшы новы рэкорд, Германія абагнала Аўстралію як самую папулярную краіну для навучання і зараз займае трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу. Сярод неангламоўных краін яна знаходзіцца на першым месцы.

– Гэта вельмі добрая навіна для Германіі як цэнтра навуковай дзейнасці, у тым ліку з прычыны недахопу кваліфікаваных кадраў, – сказала міністр адукацыі Бетына Штарк-Ватцынгер, каментуючы паказчыкі, апублікаваныя Германскай службай акадэмічных абменаў (DAAD) і Германскім цэнтрам вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў (DZHW).

Сярод найважнейшых краін паходжання на першым месцы, апярэдзіўшы Кітай, упершыню апынулася Індыя (прыкладна 42 600 студэнтаў-першакурснікаў). Істотна ўзрасла колькасць украінскіх студэнтаў: іх налічваецца каля 9100 чалавек. Германія застаецца прывабнай краінай і пасля завяршэння вучобы: 45 % замежных студэнтаў працягваюць жыць тут на працягу дзесяці гадоў пасля пачатку вучобы – гэта самы высокі паказчык у справаздачы ОЭСР нароўні з Канадай.

– Нямецкія ВНУ аб’ектыўна надзвычай прывабныя для замежных студэнтаў і аспірантаў, і гэта эфектыўны рычаг для пераадолення вострага недахопу кваліфікаваных кадраў сярод навукоўцаў, – сказаў прэзідэнт DAAD, прафесар доктар Джойбрато Мукерджы.

Гэта датычыцца і навукова-даследчых устаноў:

– Не выпадкова ў інстытутах буйных навукова-даследчых грамадаў, такіх як Таварыства Макса Планка ці Асацыяцыя Лейбніца, амаль траціна навуковых супрацоўнікаў (29 %) – замежнікі. Ва ўніверсітэтах гэтая доля складае 14 %, – падзялілася прафесар Моніка Юнгбаўэр-Ганс з DZHW.

 Берлін (d.de).

 

На здымку: Студэнты на семінары pictureAlliance/dpa.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2817
Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў
Грамадства

Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў

21 снежня 2018, 12:0016
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Далучайцеся да нас