Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ты ў сэрцы маім, Беларусь!

Ты ў сэрцы маім, Беларусь!

28 верасня 2023, 21:46 Культура 130
Ты ў сэрцы маім, Беларусь!

“Ты ў сэрцы маім, Беларусь!”. Канцэртная праграма пад такой назвай адбылася ў Палацы культуры горада Ліды. Удзельнікі IV фестывалю мастацтваў беларусаў свету падаравалі лідскім гледачам часцінку сваёй творчасці і сваёй душы. Землякоў, якія жывуць ў Расіі, Рэспубліцы Карэлія, Рэспубліцы Крым, Злучаных Штатах Амерыкі і Латвіі прывітаў народны ансамбль песні і танца “Лідчанка”. У сваю чаргу госці дзяліліся талентамі ў песенным, літаратурным і танцавальным напрамках мастацтва.

У рамках канцэртнай праграмы “Ты ў сэрцы маім, Беларусь!” творчых калектываў і выканаўцаў- удзельнікаў IV фестывалю мастацтваў беларусаў свету прагучалі выключна творы беларускіх аўтараў, народныя песні. Нашы землякі не забыліся і беларускія народныя танца-вальныя кампазіцыі. Як адзначыў начальнік аддзела культурна-асветнай работы, мастацтваў і вучэбных уста-ноў упраўлення культуры Гарадзенскага аблвыканкама Сяргей Давыдзік, мастацтва аб’ядноўвае, робіць бела-русаў, якія жывуць у розных краінах, бліжэй, нягледзячы на межы і адлегласці.

 На памяць аб радзіме кожны ўдзельнік праграмы забярэ з сабой яскравыя ўспаміны, сувеніры,  дыпломы і любоў лідскай аўдыторыі.

ТК “Культура Лідчыны”.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5917
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас