Home
Выданні

Надрукаваны адрыўны каляндар “Наш край” на 2024 год

Надрукаваны адрыўны каляндар “Наш край” на 2024 год

У менскім выдавецтве “Беларусь” выйшаў з друку беларускамоўны адрыўны каляндар “Наш край” на 2024 год. У календары выдаўцы прапануюць адправіцца ў падарожжа па беларускім краі. Тут надрукавана шмат цікавага пра Беларусь, яе гісторыю, культуру, прыроду. Каляндар дапаможа прасачыць юбілейныя даты вядомых суайчыннікаў – юбіляраў 2024 года: вучоных, пісьменнікаў, акцёраў, мастакоў, архітэктраў, якія жылі ў розныя часы і ўслаўлялі наш край. Сярод юбіляраў у наступным годзе – Васіль Быкаў (100 гадоў), Еўфрасіння Полацкая (920 гадоў), Адам Гурыновіч (155 гадоў), Мікола Хведаровіч (120 гадоў), Аляксандр Ельскі (190 гадоў) і іншыя. Значнае месца ў выданні адведзена традыцыйным абрадам і звычаям. Не засталіся па-за ўвагай і прадстаўнікі флоры і фаўны з Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь. Друкуюцца ў календары таксама парады псіхолагаў, педагогаў, садаводаў і агароднікаў. Ёсць таксама рэцэпты прыгатавання страў нацыянальнай і сусветнай кухні. Змешчаны ў “Нашым краі” вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Міхася Чарота, Петруся Броўкі і іншых паэтаў. Каляндар надрукаваны накладам 4 тысячы асобнікаў.

Наш кар.

Previous article Навіны Германіі. У Мюнхене адкрыўся 188-мы па ліку піўны фестываль Актоберфэст
Next article Матэматыку ў казках для школьнікаў прэзентаваў прафесар Алег Мельнікаў

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201915
"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"
Культура

"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"

ліп 13th, 202115