Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ліда адзначыла Дзень народнага адзінства

Ліда адзначыла Дзень народнага адзінства

20 верасня 2023, 10:56 Грамадства 52
Ліда адзначыла Дзень народнага адзінства

17 верасня Лідчына адзначыла самае маладое дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства.

Імпрэза прымеркавана да ўгодкаў пачатку ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі ў 1939 годзе, калі Чырвоная Армія перайшла мяжу з Польшчай. У выніку беларускі народ стаў адным цэлым.

У рамках свята ў горадзе праходзілі ўрачыстыя культурна-масавыя і патрыятычныя мерапрыемствы.

Апроч канцэрту, прысвечанага Дню народнага адзінства з удзелам лепшых творчых калектываў Лідчыны, у горадзе прайшлі забаўляльна-пазнавальныя мерапрыемствы, спартовыя гульні, былі арганізаваны тэматычныя пляцоўкі, сабраны рамесныя рады. Супрацоўнікі ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” арганізавалі шэраг кніжных выстаў. Былі прадстаўлены навукова-папулярныя выданні, энцыклапедыі, даведнікі пра грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё, гісторыю і сучаснасць Рэспублікі Беларусь.

Хацелася б адзначыць выдатную арганізацыю свята і высокую ўцягнутасць гараджан у мерапрыемства. Адмысловай цікавасцю як у дарослых, так і ў маленькіх лідзян карысталіся паказальныя выступы кінолагаў, дэманстрацыя пажарных машын і правядзенне займальных віктарын арганізатарамі, а таксама палявая кухня і выстава зброі. Таксама дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях гарадка “Спартовы калейдаскоп”.

Дзень народнага адзінства для лідзян – гэта не проста свята, гэта памяць пра тое, як цяжка народ нашай Радзімы ішоў да сваёй незалежнай дзяржавы.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Незабыўны Альберт Паўловіч
літаратура

Незабыўны Альберт Паўловіч

21 лістапада 2025, 13:3823
Верабей чырыкае для дзяцей
літаратура

Верабей чырыкае для дзяцей

21 лістапада 2025, 18:3420
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0619
Далучайцеся да нас