Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Германія сенсацыйна ўпершыню ў гісторыі выйграла чэмпіянат свету па баскетболе

Навіны Германіі. Германія сенсацыйна ўпершыню ў гісторыі выйграла чэмпіянат свету па баскетболе

15 верасня 2023, 06:27 Спорт, У свеце 2
Навіны Германіі. Германія сенсацыйна ўпершыню ў гісторыі выйграла чэмпіянат свету па баскетболе

У фінале немцы перайгралі зборную Сербіі з лікам 83:77 (23:26, 24:21, 22:10, 14:20).

 Найлепшы ў немцаў у фінале Дэніс Шродэр з “Лэйкерз”, які набраў 28 ачкоў.

Першую палову сустрэчы ішла роўная барацьба. Германія вырывалася на два ачкі наперад, сербы даганялі, нават выходзілі наперад. На вялікі перапынак каманды сышлі пры ліку 47:47.

У трэцяй чвэрці немцы вырваліся наперад і пайшлі на апошні перапынак з розніцай +12 ачкоў. А ў апошняй чвэрці здолелі захаваць перавагу – 83:77.

Такім чынам зборная Германіі ўпершыню ў гісторыі выйграла залатыя медалі чэмпіянату свету. На турніры яны перамаглі ва ўсіх васьмі матчах.

Раней іх найлепшым вынікам была бронза ЧС у 2002 годзе, калі саліраваў вялікі ў прамым і пераносным сэнсе Дзірк Навіцкі.

У 2010-м Германія была 17-я, у 2019-м – 18-я.

Трэцяе месца на чэмпіянаце свету ўпершыню ў гісторыі заваявала Канада, якая абыграла ў авертайме ЗША з лікам 127:118.

Фота: Michael Conroy / AP.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд
літаратура

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд

19 верасня 2023, 22:4136
Да Дня горада
Культура

Да Дня горада

30 жніўня 2023, 06:3819
Алена Анісім на перазахаванні Кастуся Каліноўскага ў Вільні: "Немагчыма перадаць усе думкі і пачуцці". ФОТА
Грамадства

Алена Анісім на перазахаванні Кастуся Каліноўскага ў Вільні: "Немагчыма перадаць усе думкі і пачуцці". ФОТА

25 лістапада 2019, 10:0017
LidBeer і 700-годдзе Ліды
Грамадства

LidBeer і 700-годдзе Ліды

7 верасня 2023, 21:1717
Далучайцеся да нас