Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Жыве ў вяках беларускае слова”

“Жыве ў вяках беларускае слова”

14 верасня 2023, 22:23 Мова 94
“Жыве ў вяках беларускае слова”

7 верасня філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 1” наведалі дзеці ДУА “Дзіцячы сад № 7 г. Ліда”, каб прыняць удзел у слайд-падарожжы ў мінулае “Жыве ў вяках беларускае слова”, прысвечанае беларускаму пісьменству. Мерапрыемства складалася з некалькі частак.

Першая – слайд-падарожжа, з якога дзеці даведаліся, што гэта свята аб’ядноўвае тых, хто з вялікай павагай ставіцца да роднага слова, духоўных здабыткаў нашага народа, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры.

Другая частка – гэта гістарычны дыліжанс “І пакрочым у глыбіню стагоддзяў”, які даў магчымасць дзецям атрымаць звесткі аб выдатных асветніках Беларусі. Зацікавіла прысутных відэавіктарына. Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем удзельнічалі ў ёй і давалі правільныя адказы.

Аб тым, што ніхто не застаўся абыякавым, сведчылі зацікаўленыя вочы і ўсмешкі на тварах удзельнікаў.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0015
Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ  З  НЯБЫТУ
Культура

Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ З НЯБЫТУ

28 кастрычніка 2019, 18:5315
Далучайцеся да нас