Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У наступным годзе Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Івацэвічах.

У наступным годзе Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Івацэвічах.

7 верасня 2023, 08:19 Грамадства, Культура, літаратура, Мова 71
У наступным годзе Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Івацэвічах.

На сцэне ў Гарадку, дзе сёлета праходзіла свята, адбылася ўрачыстая перадача Дня пісьменства

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.

Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку. Затым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Наваградак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Заслаўе, Шчучын, Рагачоў, Бялынічы, Капыль, Добруш.

Сёлета Дзень беларускага пісьменства праходзіў у Гарадку Віцебскай вобласці, дзе адзначыўся помнікам “Букварю”, аформленым цалкам па-руску ды яшчэ з арфаграфічнымі памылкамі.

Наступны горадам, які прыме свята, будуць Івацэвічы. Пра гэта паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Міністэрства культуры Беларусі.

 Фота: тэлеграм-канал Міністэрства культуры.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4614
Далучайцеся да нас