Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. У Германіі хочуць адмовіцца ад кітайскага тэлекамунікацыйнага абсталявання

Навіны Германіі. У Германіі хочуць адмовіцца ад кітайскага тэлекамунікацыйнага абсталявання

31 жніўня 2023, 02:36 У свеце 17
Навіны Германіі. У Германіі хочуць адмовіцца ад кітайскага тэлекамунікацыйнага абсталявання

Тэлекамунікацыйным правайдарам неабходна адмовіцца ад выкарыстання тэлекамунікацыйных камплектаў, прапанаваных кітайскім гігантам Huawei, паколькі гэта стварае пагрозу бяспецы, заявіла міністр унутраных спраў Германіі Нэнсі Фезер.

Па дадзеных выдання Politico, нежаданне нямецкага ўрада ўводзіць цвёрдыя абмежаванні на выкарыстанне Huawei раздражняла Вашынгтон і прадстаўнікоў службаў бяспекі ў апошнія гады. Германія, якая з’яўляецца найбуйнейшай эканомікай Еўропы, па-ранейшаму моцна залежыць ад Кітая ў вобласці тэлекамунікацыйных сетак, гаворыцца ў справаздачы кансалтынгавай кампаніі Strand Consult.

Зараз Берлін уводзіць новыя меры бяспекі ў адносінах да кітайскіх тэхналогій у тэлекамунікацыйных сетках. Прынята рашэнне праверыць усе кампаненты пастаўшчыкоў тэлекамунікацыйных паслуг Huawei і ZTE, якія маюць адносіны да бяспекі. Нібыта кітайскія тэхналогіі дазваляюць кантраляваць энергаспажыванне.

Любыя абмежаванні на выкарыстанне абсталявання Huawei доўгі час сутыкаліся з супрацівам з боку буйных тэлекамунікацыйных правайдараў, такіх як Deutsche Telekom. Яны асцерагаюцца, што адмова ад кітайскіх пастаўшчыкоў тэлекамунікацыйных паслуг рэзка павялічыць кошт будаўніцтва новых сетак і падтрымання ў працоўным стане існых.

Аляксандр Саможнеў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас