Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі”

“Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі”

24 жніўня 2023, 08:59 Культура 203
“Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі”

IV адкрыты рэгіянальны фестываль песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэцкага “Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі” (Лідскі раён, ам. Мажэйкава) пройдзе 27 жніўня ў аграмястэчку Мажэйкава і стане месцам, дзе сустрэнуцца фальклорныя гурты і сольныя выканаўцы Гарадзенскай вобласці, каб падзяліцца сваім культурным досведам і аўтэнтычнымі асаблівасцямі рэгіянальнага фальклору. Пачатак у 13.00.

 Жыхары і госці змогуць даведацца пра знакамітага земляка – Земавіта Фядэцкага – пісьменніка, паэта, фалькларыста, пачуць песні з яго знакамітага зборніка “Цёплыя вечары…ды халодныя ранкі”, запісаныя ў суседняй вёсцы Феліксава ў часы 2-й Сусветнай вайны і апублікаваныя ў 1992 годзе.

Падчас фестывалю адбудзецца прэзентацыя 3-га лідскага фальклорнага зборніка “Беларускія думкі, звычаі і абрады з Лідскага павета ХІХ стагоддзя”.

 Мерапрыемства стане незабыўным святам душы бела-рускага народа і дасць магчымасць прадставіць свае таленты дарослым і юным збіральнікам і захавальнікам невычэрпнай скарбніцы беларускага фальклору.

 Запрашаем да ўдзелу фальклорныя гурты і сольных выканаўцаў!

 Тэл. для даведак:  +375 154 646339,

ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Далучайцеся да нас