Дагэтуль бацькі маглі аформіць пашпарт для паездак (Reisepass) для сваіх дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў. Дадзены дакумент дзейнічаў на працягу 12 месяцаў і па-вінен быў падаўжацца раз у год. Зараз федэральны ўрад прыняў рашэнне яго адмяніць. Сем’ям, якія хочуць выехаць з дзецьмі за мяжу, спатрэбіцца іншы дакумент.
З 2024 года для дзяцей да 12 гадоў будзе дзейнічаць толькі электронны пашпарт з больш працяглым тэрмінам дзеяння. Бацькі з дзецьмі змогуць падарожнічаць з ім па ўсім свеце. Падаць заяўку на атрыманне электроннага пашпарта для дзяцей можна ўжо цяпер.
Раней дзіцячыя пашпарты былі сапраўдныя ў большасці краін, але не ў ЗША, Аўстраліі і некаторых афрыканскіх краінах. Больш таго, у некаторыя дзяржавы для дзяцей патрабавалася дадатковая віза. Прычына – адсутнасць чыпаў бяспекі і адбіткаў пальцаў.
Электронная альтэрнатыва
Замест дзіцячага пашпарта, сапраўднага толькі на працягу аднаго года і не ва ўсіх краінах свету, з 2024 года будзе ўведзена электронная альтэрнатыва. У гэтым выпадку для паездак са сваімі дзецьмі бацькі павінны будуць звяртацца ў кампетэнтныя органы па атрыманне электроннага дакумента.
Для паездак па тэрыторыі Еўрапейскага звяза, Швейцарыі і Шэнгенскай зоны па-ранейшаму досыць пасведчання асобы, якое будзе выдавацца дзецям да 12 гадоў па жаданні бацькоў.
Атрымліваецца даражэй
Калі раней першасная падача заявы на атрыманне дзіцячага пашпарта каштавала 13 еўра, а кожнае падаўжэнне – 6 еўра, то зараз бацькам прыйдзецца заплаціць 37,50 еўра за электронны пашпарт свайго дзіцяці. Для асобаў маладзей за 25 гадоў альтэрнатыва сапраўдная не больш за шэсць гадоў (па стане на ліпень 2023 года).
Ці варта афармляць цяпер?
FOCUS online раіць: як правіла, атрымліваць новы дзіцячы пашпарт ужо не мае сэнсу. На тэрыторыі Еўрапейскага Звяза бацькі могуць аформіць для сваіх дзяцей пасведчанне асобы.
Калі плануецца адпачынак у іншай краіне, то варта скарыстацца электроннай альтэрнатывай. З аднаго боку, дзякуючы біяметрычным дадзеным такі пашпарт дзейнічае ва ўсім свеце без абмежаванняў, а з іншага – бацькі і іх дзеці могуць падарожнічаць з ім значна даўжэй.
FOTO: @ MK-GERMANY.