Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Грошык” ужо і ў Лідзе

“Грошык” ужо і ў Лідзе

24 жніўня 2023, 07:21 Мова 40
“Грошык” ужо і ў Лідзе

1жніўня на ўездзе ў Ліду з боку Менска і Слоніма адкрыўся міні-дыскаўнтар “Грошык” (адміністрацыйны адрас: Лідскі р-н, в. Шайбакі, вул. Транспартная, 26; канцавы прыпынак аўтобуса № 1).

У гэтай краме ўпершыню амаль што рэалізавалася адвечная мара лідскіх змагароў за беларускую мову: “Каб усё было па-беларуску”.

Па-беларуску тут аформлена ўся доўгатэрміновая атрыбутыка ад назвы крамы, афармлення паркоўкі перад крамай, усіх надпісаў на дзвярах і да надпісаў на каморках захоўвання, назваў секцый і доўгатэрміновых рэкламных слоганаў. Па-беларуску аформлены фірмовыя пакеты, і то ад адной, то другой касы чутно: “Калі ласка”, “Дзякуй”.

Па-расейску засталіся назвы тавараў і касавыя чэкі, што ў прынцыпе не цяжка таксама прывесці да беларускай мовы, прынамсі, на рэкламных пано можна было б зрабіць надпісы тавараў на дзвюх мовах.

Не будзем унікаць у цэны, якія пастаянна мяняюцца, хаця адміністрацыя хваліцца, што цэны ў іх значна ніжэйшыя, чым у іншых крамах, а прывядзём “Грошык” у прыклад іншым сеткам. У Лідзе раней беларускамоўнае афармленне мелі крамы сеткі “Марцін”. “Родны кут” акрамя загалоўнай назвы больш нічога па-беларуску не мае. Часткова па-беларуску аформлены запраўкі “Цікава” ад “Беларуснафты”.

Астатнія элементы беларускамоўнага асяроддзя ў Лідзе з’яўляюцца часткова стараннямі райвыканкама і  па ініцыятыве неабыякавых да мовы лідзян.

Яраслаў Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5917
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Далучайцеся да нас