Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Гарадзенскай вобласці праводзіцца літаратурны конкурс імя М. Багдановіча

У Гарадзенскай вобласці праводзіцца літаратурны конкурс імя М. Багдановіча

17 жніўня 2023, 20:28 літаратура 8
У Гарадзенскай вобласці праводзіцца літаратурны конкурс імя М. Багдановіча

Гарадзенскім абласным выканаўчым камітэтам 30 чэрвеня прынята рашэнне № 332, якім прадугледжана заснаванне абласнога літаратурнага конкурсу імя М. Багдановіча і зацверджана Інструкцыя аб парадку яго правядзення.

Конкурс накіраваны на: папулярызацыю дзейнасці пісьменнікаў Гарадзенскай вобласці; стымуляванне стварэння высокамастацкіх літаратурных твораў; выяўленне таленавітых аўтараў і новых імёнаў у літаратуры; павышэнне статусу пісьменніка ў грамадстве.

Удзельнічаць у мерапрымстве можа аўтар літаратурнага твора, які на дату падачы заяўкі дасягнуў 18-гадовага ўзросту і зарэгістраваны (фактычна пражывае) на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці.

Да ўдзелу дапускаюцца адзін ці некалькі аўтараў у некалькіх намінацыях з рознымі творамі.

Інструкцыяй вызначаны наступныя намінацыі: “Паэзія”; “Проза”; “Дзіцячая літаратура”; “Публіцыстыка і краязнаўства”; “Літаратуразнаўства і крытыка”; “Драматургія”; “Адкрыццё года”.

На конкурс прадастаўляюцца неапублікаваныя раней літаратурныя творы на дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь. Размяшчэнне літаратурных твораў або іх фрагментаў у сацыяльных сетках і інтэрнэце прыраўноўваецца да публікацыі.

Мерапрыемства будзе праводзіцца Гарадзенскім аблвыканкамам раз у два гады.

НПІП, Аблвыканкам.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Творчая вечарына Міколы Канановіча ў роднай вёсцы
Выданні

Творчая вечарына Міколы Канановіча ў роднай вёсцы

22 ліпеня 2019, 11:1321
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3418
Вернісаж выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Вернісаж выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

26 кастрычніка 2018, 08:4517
Абраду „Ваджэнне Сулы” прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Культура

Абраду „Ваджэнне Сулы” прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

11 красавіка 2019, 11:0517
Далучайцеся да нас