Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Міністр эканомікі вітае будаўніцтва завода па вытворчасці мікрасхем у Дрэздане

Навіны Германіі. Міністр эканомікі вітае будаўніцтва завода па вытворчасці мікрасхем у Дрэздане

17 жніўня 2023, 20:38 У свеце 12
Навіны Германіі. Міністр эканомікі вітае будаўніцтва завода па вытворчасці мікрасхем у Дрэздане

Тайваньскі канцэрн TSMC сумесна з нямецкімі партнёрамі пабудуе ў Германіі ўльтрасучасны завод па вытворчасці паўправаднікоў

 

 Па ацэнцы міністра эканомікі ФРГ Роберта Хабека, планаванае будаўніцтва заводу тайваньскага чып-мейкера канцэрна TSMC у Дрэздане зробіць істотны ўнёсак у забеспячэнне Германіі і Еўропы паўправадніковымі мікрасхемамі. Прыняцце рашэння пра інвестыцыі паказвае, што Германія з’яўляецца прывабнай і канкурэнтаздольнай краінай у тым ліку і для такіх ключавых тэхналогій, як мікраэлектроніка, лічыць Хабек.

– Стабільная вытворчасць айчынных паўправад-нікоў мае адмысловае значэнне для нашай глабальнай канкурэнтаздольнасці, бо паўправаднікі дазваляюць нашаму свету трымацца на плыву і робяць магчымым пераход да нізкавуглятворнай эканомікі, – падкрэсліў Хабек.

Раней канцэрн TSMC абвясціў пра свой намер пабудаваць у Дрэздане завод па вытворчасці паўправаднікоў на 2000 працоўных месцаў за дзесяць мільярдаў еўра. Завод будзе будавацца сумесна з такімі кампаніямі, як Bosch, Infineon і нідэрландскі канцэрн NXP. TSMC будзе належаць 70 % акцый сумеснага прадпрыемства European Semiconductor Manufacturing Company (ESMC), еўрапейскім партнёрам – па дзесяць адсоткаў. Запуск вытворчасці вызначаны на 2027 год. Як і прынята ва ўсім свеце, будаўніцтва будзе ажыццяўляцца пры падтрымцы дзяржавы ў выглядзе буйных дзяржаўных субсідый. У траўні ў Дрэздане пачалося будаўніцтва завода па вытворчасці мікрасхем нямецкага канцэрна Infineon кош-там 5 млрд еўра. Амерыканскі канцэрн Intel будуе заводы па вытворчасці мікрасхем у Магдэбургу за 30 млрд еўра.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
Дзень роднай мовы з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі
Грамадства

Дзень роднай мовы з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі

21 лютага 2019, 10:2714
Далучайцеся да нас