Home
Культура

Нясвіж 12 жніўня запрашае на 800-гадовы юбілей

Нясвіж 12 жніўня запрашае на 800-гадовы юбілей

Нясвіж 12 жніўня адзначыць 800-гадовы юбілей. Святочная афіша ўключае некалькі лакацый і мноства цікавых мерапрыемстваў, паведамляе БЕЛТА.

У горадзе пройдзе фэст гістарычных рэканструкцый “Нясвіжская фартэцыя”. Будуць разыграны эпізоды перыяду XIV-XIX стагоддзяў (конны турнір, пешыя двубоі, турніры лучнікаў, бітвы пяцёрак і інш.). Разгорнецца горад майстроў, для гасцей арганізуюць майстар-класы, выступяць прафесійныя і аматарскія калектывы мастацкай творчасці.

Гулянні пройдуць на 14 пляцоўках: на Ратушным пляцы, у скверах каля фантана і ў ратушы, на скрыжаванні ад вул.Слуцкай і вул.Сырокомлі да Слуцкай брамы, каля помніка Сымону Будному, каля Бернардынскай сажалкі, у раёне сцэны ў парку, ва ўнутраным панадворку замка, у Ангельскім парку, каля ста-дыёна “Ураджай”, каля сажалкі “Замкавая”, каля гарадскога пляжу і інш.

У праграме – спартовыя, культурныя, пазнавальныя мерапрыемствы, канцэрты. Так, у Дзень горада адбудзецца парад стылізаванай тэхнікі арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна “Нясвіж: 800 гадоў у дарозе” (вул. Савецкая), фэсты сыру, марозіва, беларускай дуды. Пройдуць кірмашы-продажы работ майстроў дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва, кніжныя выставы, спаборніцтвы па пляжным валейболе і інш.

Будуць працаваць гандлёвыя шэрагі, аніматары, інтэрактыўныя гульнявыя пляцоўкі, перасоўныя музейныя экспазіцыі. Акрамя таго, гасцям прапануюць аглядныя палёты на самалётах АН-2, Вільга-35А.

Завершыцца свята святочным феерверкам на Ратушным пляцы, дыскатэкай і лазерна-прамянёвым шоў.

https://lidanews.by/news/dosug/30346news.html.

Previous article 26 яго песень выконвалі легендарныя "Песняры"
Next article У Крывічах адзначылі 225-годдзе з часу з'яўлення ў мясцовай святыні цудадзейнай фігуры Езуса Журботнага

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202515