Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
З усіх пацех нам дастаўся смех

З усіх пацех нам дастаўся смех

2 жніўня 2023, 07:53 Культура 22
З усіх пацех нам дастаўся смех

Галоўныя завадатары айчыннага жартоўнага руху – удзельнікі Рэспубліканскага фестывалю народнага гумару “Аўцюкі 2023” – прывіталі лепшых гумарыстаў з усіх куткоў краіны ў Калінкавіцкім раёне.

RemasterDirector_18da6b0cf

Па традыцыі на свяце быў адкрыты сімвал фестывалю. У гонар сёлетняга, 11-га фэсту ім стала 11-пялёсткавая кветка, якая выконвае жаданні ўсіх гасцей Аўцюкоў.

Не здрадзілі на свяце любімай традыцыі – правядзенню “мытнага кантролю”. Каб трапіць у краіну гумару, так аўцюкоўцы называюць свой населены пункт, – неабходна было замест пашпарта “прад’явіць” жарт, анекдот ці прыпеўку.

RemasterDirector_18da6b0cf

Пасля госці змаглі завітаць на гумарыстычная падворкі. Іх падрыхтавалі ўсе сельскія саветы Калінкавіцкага раёна і госці свята.

 “Эх, лапці мае, абцасы ўсе сцерла.

Каб ні пела, ні скакала,

то б даўно памерла,” –

сыпалі прыпеўкамі гаспадары аднаго з падворкаў па матывах кінастужкі “Вяселле ў Малінаўцы”. Так, у каларытных вобразах гасцей фестывалю сустрэлі педагогі Калінкавіцкай сярэдняй школы № 7. Кажуць, рыхтаваліся ўсім калектывам, максімальна ўважліва падышлі да прапрацоўкі знешняга выгляду сваіх персанажаў.

RemasterDirector_18da6b0cf

– Нашыя палескія жарты ні з чым не параўнаць, а яшчэ тут асаблівыя людзі, пазітыўны запал. Колькі пражыла, нідзе такіх жартаў больш не чула. Ганаруся нашай зямлёй, нашай краінай, – падзялілася Надзея з Гарадзеншчыны, юрыст і аматар здаровага гумару, як сама прадставілася госця свята.

Афіцыйную частку фестывалю адкрылі парад-шэсце з песнямі пад гармонік і прывітанне-віншаванне творчых дэлегацый.

З галоўнай святочнай сцэны ўрачыста адкрылі Рэспубліканскі фестываль народнага гумару “Аўцюкі 2023” намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў і старшыня Калінкавіцкага райвы-канкама Сяргей Гвоздзь.

 Кіраўнік раёна падзякаваў аблвыканкаму і Міністэрству культуры Беларусі за ўвагу і падтрымку свята на Калінкавіцкай зямлі.

– Гэта самы пазітыўны форум краіны. Ён дае магчымасць усім, хто хоча, ацаніць народны гумар. Гэта фестываль вынаходлівасці, жыццялюбства беларускага народу. Складана ўявіць наша сучаснае жыццё без добрага жарту, і кожны з нас з’яўляецца носьбітам гэтай культуры. Унікальнасць аўцюкоўцаў у тым, што яны заахвочваюць вялікую колькасць удзельнікаў фестывалю. На самой справе пасмяяцца над сабой могуць толькі моцныя духам людзі, таленавітыя і ў працы, і ў адпачынку, – падкрэсліў падчас цырымоніі адкрыцця агульнабеларускага свята намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў.

У конкурснай праграме ва ўменні дасціпна жартаваць сёлета паспрачаліся творчыя дэлегацыі з усіх абласцей Беларусі.

Засвяціўся ў Аўцюках і Народны ансамбль бытавых інструментаў “Каханачка” Мажэйкаўскага Дома культуры Лідскага раёна. У рамках фестывалю адбыліся творчыя сустрэчы і прэзентацыі творчасці Гарадзенскай вобласці. Па выніках фестывалю “Каханачка” была ўганаравана Дыпломам I ступені, спецыяльны дыплом у намінацыі “Частушкі” атрымала Людміла Масевіч, кіраўнік калектыва. Віншуем таленавітых артыстаў філіяла “Мажэйкаўскі Дом культуры”.  У адказ “Каханачка” падарыла лепшы настрой жыхарам ам. Сырод Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

 – Для мяне сапраўды гонар быць тут. Шчыры дзякуй гасцям, усім людзям, якім прыязджаюць кожны раз на фестываль, – падзякаваў старшыня журы фестывалю “Аўцюкі 2023”, мастацкі кіраўнік тэатра народнага гумару і песні “Радзівілаў тэатр” Уладзімір Радзівілаў.

На высокую канкурэнтаздольнасць і рост узроўню арганізацыі свята звярнула ўвагу і член журы фестывалю, начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі Ірына Карповіч.

– Сёння фестывальная палітра нашай краіны вельмі разнастайная. На інфармацыйным полі сёння беларускім фестывалям нават даводзіцца змацца за ўвагу, таму што ў адзін і той час праходзяць святы ў розных кутках краіны. Так што ідзе харошая канкурэнцыя за тое, каб прыцягнуць больш наведвальнікаў, быць ў інфармацыйным полі і ў рэйтынгу фестываляў краіны вышэй, лепш, круцей. Гэта садзейнічае развіццю, – адзначыла госця свята.

Наталля КАПРЫЛЕНКА.

Фота аўтара. “Звязда”.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20
Культура

ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20

6 снежня 2024, 07:3619
Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію
Грамадства

Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію

28 сакавіка 2019, 17:0618
ДРЭВА ЖЫЦЦЯ
Культура

ДРЭВА ЖЫЦЦЯ

29 сакавіка 2025, 08:0718
Я краінай сваёй ганаруся
Культура

Я краінай сваёй ганаруся

4 лютага 2025, 16:3117
Далучайцеся да нас