Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ХХХІІ Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”

ХХХІІ Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”

18 ліпеня 2023, 22:44 Культура 17
ХХХІІ Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”

У 32-гі раз Вицебск прымаў Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Па традыцыі, адкрыў свята Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён павіншаваў усіх з адкрыццём міжнароднага фестывалю “Славянскі базар”, які вось ужо трэць стагоддзя робіць цудоўны горад на Дзвіне месцам прыцягнення сапраўдных талентаў і сапраўдных знаўцаў мастацтва.

“Мы, беларусы, не дзеля пафасу называем Віцебск культурнай сталіцай. Гэты статус наканаваны гісторыяй. І тысячу гадоў таму, калі тут праходзіў шлях з варагаў у грэкі, і сёння горад быў і застаецца скрыжаваннем нацыянальных культур і традыцый розных народаў. Тут заўсёды біўся рытм крэатыўных ідэй і задум”, – адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў, што ў пачатку мінулага стагоддзя ў творчых майстэрнях Малевіча, Шагала і іншых мастакоў-авангардыстаў ствараліся інавацыйныя для таго часу формы мастацтва. Цяпер яны прызнаны сусветнай класікай.

Кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў уладальніка Гран-пры ХХІ Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу “Віцебск” – прадстаўніка Казахстана Шэрхана Арыстана. Журы конкурсу паставіла 12-гадоваму Шэрхану Арыстану максімальныя адзнакі ў абодва дні – па 70 балаў. У выніку ён абышоў усіх супернікаў і атрымаў 140 балаў.

Аляксандр Лукашэнка ўручыў спецыяльную ўзнагароду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення”. Сёлета яе ўдастоена заслужаная артыстка Алена Спірыдовіч – нязменная вядоўца Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Раней 13 ліпеня на Алеі зорак “Славянскага базару ў Віцебску” адкрылі імянную зорку Алены Спірыдовіч.

Гран-пры XXXII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск” адправіцца ў Арменію. Па выніках двух выступленняў у лідары выйшла Маша Мнджаян, якая ў першы конкурсны дзень знаходзілася толькі на чацвёртай пазіцыі конкурснай табліцы.

Гран-пры пераможцы ўручылі на сцэне Летняга амфітэатра на канцэрце ўрачыстага закрыцця “Славянскага базару ў Віцебску”, праграму якога сумясцілі з другім конкурсным днём для маладых выканаўцаў.

Па выніках двух конкурсных канцэртаў у шасцёрцы лідараў апынуліся прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Расіі, Італіі, Узбекістана і Казахстана.

Армянцы Машы Мнджаян удалося значна палепшыць свае вынікі ў другі конкурсны дзень і набраць 69 балаў з 70 магчымых. Вялікі рывок зрабіў таксама беларус Самір Елчыеў, які ў выніку саступіў прадстаўніцы Арменіі толькі адзін бал.

У выніку Першую прэмію міжнароднае журы прысудзіла беларусу Саміру Елчыеву. Другая дасталася расіянцы Лізавеце Слышкінай і італьянцы Agape. Трэцяе месца падзялілі Куралай Мейрамбек з Казахстана і Маліка Хакімава з Узбекістана.

Валерыя СЦЯЦКО, “Звязда”, БелТА.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Памёр драматург Аляксей Дудараў
Культура

Памёр драматург Аляксей Дудараў

15 сакавіка 2023, 18:2618
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Менску
Грамадства

Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Менску

31 ліпеня 2024, 06:1916
Далучайцеся да нас