Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Урачыстасці да Дня незалежнасцi ў Лiдзе

Урачыстасці да Дня незалежнасцi ў Лiдзе

5 ліпеня 2023, 08:07 Грамадства 44
Урачыстасці да Дня незалежнасцi ў Лiдзе

3 ліпеня Ліда, як і іншыя гарады Беларусі, адзначыла вялікае свята – 79-ю гадавіну з дня вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Ля брацкай магілы воінаў-вызваліцеляў, што знаходзіцца каля Лідскага ЗАГС-а, адбыўся мітынг “Наша памяць мацней”. Мітынг прайшоў на дзяржаўнай беларускай мове.

Са святочнымі словамі да яго ўдзельнікаў звярнуўся па-беларуску старшыня Лідскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Ложачнік.

– Наша незалежнасць заснавана на подзвігу і справах пакалення пераможцаў. Тых, хто, ахвяруючы самым дарагім – сваім жыццём, прынёс на нашу зямлю доўгачаканую свабоду, – адзначыў кіраўнік рэгіёна. – Кожны год у гэты святы для нас дзень мы аддаём даніну вялікай павагі бяспрыкладнаму подзвігу беларускага народа. Вось і сёння мы знаходзімся каля брацкай магілы вайскоўцаў, якія, не шкадуючы сваіх жыццяў,  абаранялі наш горад. Нізка схіляем галовы перад подзвігам нашых суайчыннікаў. Вечная памяць героям! Аддаём пашану і славу ўсім, хто ўнёс свой уклад у вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Нізкі паклон усім, хто ў смяротнай схватцы з ворагам адстаяў наша права на жыццё, адраджаў Беларусь з руін і попелу…

Затым слова было прадастаўлена начальніку Лідскага гарнізона, камандзіру 116-й Гвардзейскай Чырванасцяжнай Радамскай штурмавой авіяцыйнай базы гвардыі палкоўніку Аляксандру Крыўцу, старшыні Лідскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў палкоўніку запасу Віктару Рыбачуку. Да прысутных звярнуліся епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, а таксама пробашч касцёла Узвіжання Святога Крыжа ксёндз Уладзімір Гуляй.

Ксёндз Уладзімір пачаў сваю палымяную патрыятычную прамову вершам Рыгора Барадуліна:

Быць Беларусам –

Гэта значыць,

Свайго ні гуку не забыць,

Усё чужое перайначыць,

Каб Беларусі вечнай быць!

Быць Беларусам –

Гэта значыць,

Вясёла з сумнай долі кпіць,

Да Бога сцежку верай значыць,

Нагбом з карца надзеі піць.

Быць Беларусам –

Гэта значыць,

За родны край згараць на дым,

Па-беларуску чуць і бачыць

На гэтым свеце і на тым.

 

Хвiлiна маўчання. Удзельнікі мітынгу схілілі галовы ў памяць аб загiнулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, затым да брацкай магілы воінам-вызваліцелям былі ўскладзены кветкі.

 

* * *

 

Святочная праграма працягнулася каля сцен Лідскага замка. “Паклон табе, мая Беларусь”, “Скарбы Лідскай зямлі”, “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца” – няпоўны пералік канцэртных цыклаў, якія ішлі адзін за адным. 

У 22.55 лідзяне і госці горада прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Заспяваем Гімн разам!”. А кульмінацыяй свята сталі святочны феерверк і дыскатэка.

https://lidanews.by/news/life/29928news.html.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3216
Далучайцеся да нас