Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Лідзе прайшоў раённы злёт юных краязнаўцаў

У Лідзе прайшоў раённы злёт юных краязнаўцаў

28 чэрвеня 2023, 07:49 Навука 30
У Лідзе прайшоў раённы злёт юных краязнаўцаў

Юныя краязнаўцы Лідчыны сабраліся 8 чэрвеня 2023 г. у Лідскім раённым цэнтры экалогіі, турызму і краязнаўства, каб падзяліцца вынікамі сваіх краязнаўчых даследаванняў, праведзеных акцый і рэалізаваных праектаў па вывучэнні малой радзімы, абмяняцца досведам і ідэямі на краязнаўчай канферэнцыі “Пазнаючы спадчыну, пазнаём свой край”.

Злёт юных краязнаўцаў прысвечаны 700-годдзю заснаванню горада Ліда. Такія мерапрыемствы праводзяцца з мэтай абмену досведам пошукава-даследчай працы ў вобласці вывучэння гістарычна-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы.

Злёт пачаўся з прывітання каманд. У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел 12 школ Лідскага раёна.

Затым каманды выступілі на краязнаўчай канферэнцыі “Пазнаючы спадчыну, пазнаём свой край”. Гэта тэматычная пляцоўка была прысвечана вынікам пошукава-даследчай дзейнасці. Дзеці прэзентавалі маршруты турыстычна-краязнаўчых паходаў, экскурсій, экспедыцый, падзяліліся вынікамі краязнаўчых конкурсаў і акцый, якія былі праведзены ва ўстановах адукацыі.

 Лепшым адзначаны досвед працы юных краязнаўцаў СШ № 1 г. Ліды.

 Знаўцы гісторыі роднага краю спаборнічалі ў квэст-гульні з элементамі арыентавання “Таямніцы лідскага летапісу”. Удзельнікі павінны былі адшукаць у адпаведнасці з картай кантрольныя пункты, дзе трэба было выканаць заданне. Асноўная тэматыка гульні – гісторыя і культура горада Ліда, знакамітыя лідзяне, гісторыя прадпрыемстваў горада і гісторыя ўстаноў адукацыі рэгіёна. Перамогу падзялілі юныя краязнаўцы гімназіі № 1 г. Ліды і Першамайскай СШ.

У рамках Злёту адбыўся і фінал штогадовага раённага конкурсу “Знаходка года”, на якім удзельнікі прадставілі творчую прэзентацыю “знаходкі”. Намінацыі былі наступныя:

– Этнаграфічная знаходка,

– Краязнаўчая знаходка,

– Ваенна- гістарычная знаходка.

Лепшымі прызнаны знаходкі юных музеязнаўцаў Дварышчанскай СШ з калекцыяй старадаўніх манет, народнага музея Крупаўскай СШ з праектам рэканструкцыі фарнага касцёла ў г. Лідзе, Ёдкаўскай СШ (відэлец перыяду Вялікай Айчыннай вайны).  Па выніках злёту перамогу атрымала каманда юных краязнаўцаў Ёдкаўскай СШ. Прызёры – каманды Дварышчанскай СШ, Ваверскай СШ (2 месца), Крупаўскай СШ, Першамайскай СШ (3 месца).

Чальцы радаў народных музеяў Лідчыны былі запрошаны для ўдзелу ў абласным Злёце народных музеяў Гарадзенскай вобласці, які сёлета адбыўся 14 чэрвеня 2023 года ў г. Смаргонь. Юныя музеязнаўцы пазнаёміліся з досведам працы дзяцей са Смаргоньскага раёна, пабывалі на інтэрактыўнай экскурсіі ў Крэўскім замку.

 Мадэратар райнного злёту

метадыст Таццяна Ярошка.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас