Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларусізавалася дзіцячае харчаванне Bambolina

Беларусізавалася дзіцячае харчаванне Bambolina

20 чэрвеня 2023, 19:55 Мова 12
Беларусізавалася дзіцячае харчаванне Bambolina

Пра тое, што ўдалося дабіцца з’яўлення беларускай мовы на ўпакоўцы дзіцячага харчавання ад фірмы Bambolina, паведаміў у сацыяльных сетках Ігар Случак.

 Пісаць звароты да беларускіх вытворцаў дзіцячага харчавання Ігар Случак з аўтаркай кнігі “Мова 404” Алінай Нагорнай пачалі некалькі гадоў таму, адразу пасля нараджэння ў іх сына Стэфана. Усім ім былі накіраваныя лісты яшчэ напрыканцы 2020 года. Але доўгі час ішлі адны адмовы з рознымі адгаворкамі.

Урэшце ў верасні 2021 года кампанія “Аазіс Груп” адказвала, што дадасць беларускую мову на сваю прадукцыю, калі з’явіцца тэхнічная магчымасць. І нарэшце ў сакавіку 2023 года беларускае апісанне нарэшце з’явілася на патчах пюрэ і пакунках соку Bambolina, які выпускае гэтая кампанія.

Цяпер Ігар і Аліна працягваюць перапіску з “Аазіс Груп” па пытанні з’яўлення беларускай мовы і на шкляных слоіках Bambolina. Пакуль вытворца адмаўляе, але ёсць спадзяванне, што яго ўдасца некалі даціснуць і тут.

У кожным разе Bambolina – першае дзіцячае харчаванне з беларускай мовай, якое выпускаецца масава, а не лімітаванымі партыямі.

Фота: facebook.com/ihar.sluchak.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Далучайцеся да нас