Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
LIDBEER вяртаецца

LIDBEER вяртаецца

14 чэрвеня 2023, 19:45 Культура 57
LIDBEER вяртаецца

Арганізатары распавялі падрабязней аб 

LIDBEER-2023

 2 верасня фэст LIDBEER збярэ дзясяткі тысяч беларусаў у адным месцы, каб адсвяткаваць 700-годдзе Ліды. У гонар гэтай значнай даты фэст будзе бясплатным, пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе кампаніі.

Галоўным адрозненнем LIDBEER-2023 ад мінулых фэстаў стане яго абноўлены фармат пад слоганам “Аб’ядноўваем розных”. Лідзян і гасцей горада чакаюць адразу некалькі фэстаў у адным: музыкі, ежы і феерверкаў. На цэлы дзень Ліда ператворыцца ў велізарную пляцоўку з квэстамі, фуд-кортамі, зонамі адпачынку і, вядома ж, з музыкай.

У гэты раз музыка будзе гучаць не з адной сцэны, як гэта было на папярэдніх фэстах, а з трох. Традыцыйны рок-фэст дапоўняць поп і фолк выканаўцы, а каля замкавай сцяны на працягу ўсяго дня будуць граць DJ-сэты.

Падчас выступаў можна будзе папесціць сябе смачнай ежай. На тэрыторыі фэсту размесцяцца каля 200 розных ятак, прычым не толькі са звыклым і любімым многімі фастфудам. Нават самыя спрактыкаваныя гурманы знойдуць штосьці па гусце: тут і веганскія стравы, і карысная ежа, а яшчэ разнастайнасць нацыянальных кухняў.

Упершыню ў рамках LIDBEER пройдзе фэст феерверкаў. Іх будзе на свяце шмат: апроч вялікага вячэрняга завяршальнага салюту, можна будзе нацешыцца і некалькімі дзённымі.

LIDBEER-2023 абяцае аб’яднаць дзясяткі тысяч людзей з рознымі густамі і стаць для кожнага святам, напоўненым яркімі эмоцыямі і незабыўнымі ўражаннямі.

А пакуль што, калі ласка, у Музей лідскага бровара. Там вельмі цікава.

Lidskae.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Культура

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

26 мая 2026, 22:4815
Далучайцеся да нас