Увечары 9 чэрвеня ў летнім Амфітэатры прайшло щрачыстае адкрыццё ХХII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2023”.
Па традыцыі яно пачалося з віншавальнага прывітання ад кіраўніка дзяржавы. Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Мечыслававіч Маркевіч зачытаў прывітальны адрас А.Р. Лукашэнкі.
Жыхароў і гасцей г. Маладзечна парадавала канцэртная праграма “Усе зоркі сышліся” з удзелам артыстаў тэлевізійных праектаў “Х-Фактар”, “Фактар.BY”. Нязменным удзельнікам і душой фестывалю стаў Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам Максіма Рассохі, у суправаджэнні якого былі прадстаўлены музычныя выступленні.
Канцэрт меў незвычайны фармат: удзельнікі праграмы, маладыя таленты, перанесліся ў розныя часы гісторыі Беларусі. Па задумцы аўтараў, пражыўшы гісторыю кожнага часу, героі вярнуліся ў сучасны свет з разуменнем важнасці і гонару за сваю краіну.
У гонар фестывалю завяршэннем першага святочнага дня стаў яркі феерверк.
На пляцоўцы Палаца культуры падчас Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2023” адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар М.Я.Фінберга. Народны артыст Беларусі, славуты савецкі і беларускі дырыжор, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі бязмежна любіў Беларусь і аддана служыў культуры. Міхаіл Якаўлевіч стаяў ля вытокаў фестывалю, а яго аркестр стаў своеасаблівым брэндам форуму. Сёння фестываль выконвае важную місію па захаванні беларускай музычнай спадчыны.
З урачыстымі словамі на мерапрыемстве выступілі міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч, старшыня Маладзечанскага райвыканкама Юрый Горлаў. На адкрыцці таксама прысутнічалі салісты Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга”.
Мемарыяльная дошка – работа скульптараў Уладзіміра Слабодчыкава, Арцёма Мядзведзева і архітэктара Віктара Карако.
Прадстаўнік Менскай вобласці Данііл Савеня стаў уладальнікам Гран-пры і спецыяльнай прэміі імя Уладзіміра Мулявіна на Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні
На сцэне Палаца культуры г. Маладзечна 10 чэрвеня адбыліся ІІ і ІІІ туры рэспубліканскага этапу Нацыя-нальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
У конкурсе прымалі ўдзел маладыя спевакі з 6 абласцей і горада Менска. Асаблівасцю гэтага года – жывая трансляцыя конкурсу на тэлеканале “Беларусь 3”.
Падчас ІІ тура ўдзельнікі праявілі свае вакальныя здольнасці пад фанаграму “-1”. Выступленні прайшлі на высокім узроўні і парадавалі публіку. III тур прайшоў у суправаджэнні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга” пад кіраўніцтвам Максіма Рассохі.
Пераможцам конкурсу і ўладальнікам спецыяльнай прэміі імя Уладзіміра Мулявіна стаў прадстаўнік Менскай вобласці Данііл Савеня. Першае месца лаўрэата ў яшчэ аднаго прадстаўніка Менскай вобласці Маргарыты Шыбаевай. Другое – падзялілі Аляксандр Журовіч (г. Менск) і Аляксандр Малашэнка (Віцебская вобласць). Трэцяе месца дасталося прадстаўніку Магілёўскай вобласці Дар’і Часлаўскай.
Урачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў конкурсу адбылося на сцэне летняга Амфітэатра падчас канцэрта-закрыцця.
На сцэне канцэртнай залы Палаца культуры адбыўся творчы вечар “Добрыя людзі” заслужанага дзеяча мастацтваў, беларускага кампазітара і выканаўцы Алега Мікалаевіча Елісеенкава.
Сцэну ўпрыгожвалі старыя фотаздымкі горада Маладзечна, гучалі ўсім знаёмыя кампазіцыі і панавала душэўная атмасфера. На працягу ўсяго канцэрта не спыняліся гучныя авацыі і апладысменты. Публіка з цеплынёй і любоўю сустракала Алега Елісеенкава, які вырас у Маладзечне.
У канцэртнай праграме прынялі ўдзел заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Алена Сало, Алег Сямёнаў, саліст Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга” Аляксандр Салаўёў, саліст Маладзёжнага тэатра эстрады Яўген Ермалковіч, Алеся Шэстак, а таксама маладзечанскія артысты: народны вакальны ансамбль “Менестрэлі” і народны ансамбль папулярнай музыкі “Крашчэнда”, Алеся Кульша, Павел Данілаў, Дзіяна Бажко, Мілана Соніч і іншыя.
Міністэрства культуры.
ФОТА: Я. Стэльмах і www.belta.by.